wd wp Пошук:

Хрысціна Аляксееўна Лялько

Хрысціна Аляксееўна Лялько (30 сакавіка 1956, в. Хадзюкі, Лідскі раён) — беларуская пісьменніца, перакладчыца і журналістка.

Біяграфія

Пасля заканчэння Тарноўскай сярэдняй школы (1973) працавала бухгалтарам у Радзівонішкаўскім сельсавеце Лідскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт БДУ. Працавала ў Літаратурным музеі Янкі Купалы, штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», часопісе «Беларусь». Галоўны рэдактар каталіцкіх часопісаў «Наша Вера» і «Ave Maria».

Творчасць

Першыя вершы апублікавала ў 1971 годзе ў лідскай газеце «Уперад». Аўтар кніг прозы «Дарога пад гару», «Світанак над бярозамі» і кнігі паэзіі «На далонях любові». У яе апрацоўцы выйшаў зборнік народных казак «Хітрэй свету не будзеш». Пераклала на беларускую мову нарыс Уладзіслава Сыракомлі «Мінск», кнігі Папы Яна Паўла II «Пераступіць парог надзеі», «Дар і Таямніца», «Устаньце, хадзем!», «Памяць і самасвядомасць», энцыклікі «Fides et ratio», «Ecclesia de Eucharistia», Апостальскі ліст пра Ружанец «Rosarium Virginis Mariae», творы Яна Твардоўскага ды іншыя тэалагічныя творы.

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Беларускамоўныя паэты
Журналісты паводле алфавіта
Перакладчыкі Беларусі
Нарадзіліся 30 сакавіка
Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
Беларускамоўныя пісьменнікі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нарадзіліся ў Лідскім раёне
Паэты Беларусі
Пісьменнікі Беларусі
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Супрацоўнікі часопіса «Беларусь»
Асобы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Пісьменніцы Беларусі
Журналісты Беларусі
Супрацоўнікі газеты «Літаратура і мастацтва»
Нарадзіліся ў 1956 годзе
Пісьменнікі паводле алфавіта