wd wp Пошук:

Бенедыкт XVI

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Бенедыкт XVI пры нараджэннні Ёзэф Ратцынгер (Joseph Ratzinger; нар. 16 красавіка 1927, Марктль-ам-Ін, Германія) — 265-ы Папа Рымскі. Абраны канклавам 19 красавіка 2005 года, інаўгурацыйную імшу адслужыў 24 красавіка 2005 года. 11 лютага 2013 года абвесціў пра свой сыход з пасады папы, якую афіцыйна пакінуў 28 лютага 2013 года.

Біяграфія

Кардынал Ратцынгер падчас Ватыканскага канклаву 2005 года

Нарадзіўся ў Баварыі. У 1939 годзе Ёзэф Ратцынгер паступіў у каталіцкую духоўную семінарыю ў Траўнштайне. У 1941 годзе ўступіў у Гітлерюгенд, дзе прайшоў курсы памочніка зенітчыка. У 1943 годзе быў мабілізаваны ў армію ў корпус супрацьпаветранай абароны, а ў 1944 — у вермахт. Прымаў удзел у абароне завода BMW пад Мюнхенам. Пазней дэзерціраваў з вермахту. У 1945 годзе патрапіў у палон.

У 19461951 гадах вывучаў філасофію і тэалогію ў Фрайзінгу і Мюнхене. Пасвечаны ў сан 29 чэрвеня 1951 года, працягваў навучанне ў Мюнхенскім універсітэце, атрымаў ступень доктара тэалогіі ў 1953 годзе, абараніўшы дысертацыю пра спадчыну благаславёнага Аўгусціна. У 1959 годзе стаў выкладчыкам тэалогіі Бонскага ўніверсітэта, а ў 1966 годзе — галоўным экспертам у пытаннях дагматычнай тэалогіі ва ўніверсітэце Цюбінгена.

У 1970 годзе Ратцынгер стаў адным з аўтараў мемарандуму дзевяці нямецкіх тэолагаў з патрабаваннем рэформ у каталіцкай царкве, у якім, у прыватнасці, утрымлівалася прапанова аб адмене цэлібату — зароку бясшлюбнасці, аднак пазней ён змяніў свае погляды. У 1972 годзе заснаваў каталіцкі часопіс Communio.

Прызначаны на пасаду архіепіскапа Мюнхена і Фрайзінга (красавік 1977 года), праз тры месяцы прызначаны на пасаду кардынала. У 1980 годзе адмовіўся ўзначаліць Кангрэгацыю каталіцкай асветы, у 1981 годзе стаў прэфэктам Кангрэгацыі навучання веры і старшынёй Біблійнай камісіі і Міжнароднай папскай тэалагічнай камісіі. Удзельнічаў у працы некалькіх кангрэгацый і папскіх рад у Ватыкане. 3 снежня 2002 года абраны дэканам кардынальскай калегіі.

Заняў Святы Пасад увесну 2005 года. 11 лютага 2013 Папа Бенедыкт XVI абвясціў пра свой хуткі сыход у адстаўку. Ён спаслаўся на стан свайго здароўя і немагчымасць належнага выканання свайго служэння. Рашэнне пра яго адмову ад пасады ўступіла ў сілу 28 лютага.

Лаўрэат шматлікіх прэмій і міжнародных узнагарод, доктар «honoris causa» многіх універсітэтаў. Ведае 10 моў.

Погляды

Лічыцца кансерватыўным папам, асабліва ў параўнанні з Янам Паўлам ІІ. Яшчэ не будучы папам, дамогся забароны «рэвізіянісцкага» перакладу Бібліі, у якім шмат тэрмінаў мужчынскага роду, каб не дыскрымінаваць жанчын, былі замененыя на тэрміны ніякага роду.

У сваёй кніжцы выступае за вяртанне «да крыніц» і лічыць хрысціянства паратункам еўрапейскай цывілізацыі.

Кнігі Ёзэфа Ратцынгера

Гл. таксама

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 красавіка 2015.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  3. Pope Benedict XVI // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118598546 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  5. Pas L. v. Genealogics — 2003. — ed. size: 683713

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Камандоры ордэна Ганаровага легіёна
Нарадзіліся ў Германіі
Кавалеры Баварскага ордэна «За заслугі»
Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
Дактары навук
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Кавалеры Баварскага ордэна Максіміліяна «За дасягненні ў навуцы і мастацтве»
Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна За заслугі перад ФРГ
Дэканы Калегіі кардыналаў
Выкладчыкі Цюбінгенскага ўніверсітэта
Выкладчыкі Бонскага ўніверсітэта
Выкладчыкі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
Нарадзіліся 16 красавіка
Нарадзіліся ў 1927 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Папы Рымскія
Ганаровыя дактары Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта
Выпускнікі Мюнхенскага ўніверсітэта Людвіга-Максіміліяна
Кардыналы
Асобы