wd wp Пошук:

Лоеўскі раён

Ло́еўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласці. Размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Гомельскай вобласці і мяжуе з Брагінскім, Хойніцкім, Рэчыцкім і Гомельскім раёнамі. А таксама на ўсходзе па Дняпры і часткова па ніжнім цячэнні ракі Сож мяжуе з Чарнігаўскай вобласцю Украіны.

Геаграфія

Тэрыторыя раёна складае 104 553 га, дзе: 42 423 га належаць да гаспадарчых земляў (у тым ліку: ворная зямля — 22 110 га, лугі — 20 041 га), лясы — 43 078 га. Найвышэйшы пункт — 148,5 м над узроўнем мора — знаходзіцца за 4 км на паўднёвы захад ад в. Бывалькі.

Праз раён бягуць рака Дняпро з прытокамі Сож, Брагінка, Пясочанка, таксама на тэрыторыі раёна знаходзіцца Днепра-Брагінскае вадасховішча.

Адміністрацыйны цэнтр раёна знаходзіцца на правым беразе ракі Дняпро на адлегласці 98 км ад цэнтра Гомельскай вобласці і 60 км ад бліжэйшай чыгуначнай станцыі г. Рэчыца. За 300 м ніжэй ад вусця Сажа, на правым беразе Дняпра, у парку агаляюцца адклады муравінскага міжледавікоўя і папярэдняга позналедавікоўя, т.зв. Лоеўскага інтэрстадыялу.

Гісторыя

Лоеўскі раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Рэчыцкай акругі (тэрыторыя 1213 км², насельніцтва 28202 чал.). Цэнтр — мястэчка Лоеў. У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Алешкаўскі, Астраўскі, Баршчоўскі, Буда-Петрыцкі, Бывалькаўскі, Вялікадуброўскі, Глушэцкі, Грохаўскі, Дзімамерыцкі, Дзяражыцкі, Казярожскі, Карчомскі, Каўпенскі, Крупейкаўскі (Крупейскі), Крывінскі, Лоеўскі, Лутаўскі, Мохаўскі, Новамакрэцкі, Петрыцкі, Рудня-Жураўлёўскі, Ручаёўскі, Сінскі, Сяўкоўскі, Цясноўскі. З 9 чэрвеня 1927 года раён у складзе Гомельскай акругі. 4 жніўня 1927 года да раёна далучаны 17 сельсаветаў скасаваных раёнаў: ДзятлавіцкагаАбакумаўскі, Карпаўскі, Папоўскі, Рудня-Каменскі і Хамінскі; ХолмецкагаКазіміраўскі, Ленінскі, Ліпнякоўскі, Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі), Рудня-Бурыцкі, Старадубкаўскі (Старадубскі), Уборкаўскі, Удалёўскі, Хаткаўскі, Церабееўскі, Чаплінскі і Ястрабскі. Адначасова перададзены ў склад Брагінскага раёна Новамакрэцкі, Петрыцкі і Рудня-Жураўлёўскі сельсаветы. 30 снежня 1927 года ў выніку рэарганізацыі і ўзбуйнення сельсаветаў Гомельскай акругі замест 39 сельсаветаў у раёне зацверджана 13 сельсаветаў: Баршчоўскі, Бывалькаўскі, Дзяражыцкі, Казярожскі, Крупейкаўскі (Крупейскі), Ліпнякоўскі, Папоўскі, Пярэдзелкаўскі (Пярэдзельскі), Ручаёўскі, Старадубкаўскі (Старадубскі), Уборкаўскі, Хаткаўскі. 1618 сакавіка 1929 года адбыўся 2-і з’езд Саветаў Лоеўскага раёна, на якім было прынята рашэнне аб калектывізацыі сельскай гаспадаркі. У 1931 годзе ў Лоеве пачалося будаўніцтва прамкамбіната і электрастанцыі. Пасля скасавання акруговага падзелу 26 ліпеня 1930 года раён у прамым падпарадкаванні БССР. 10 лютага 1931 года да раёна далучаны Рудня-Марымонаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы Гомельскага раёна. 18 кастрычніка 1932 года выйшаў першы нумар раённай газеты «Перамога». У жніўні 1933 года адкрыта першая ў раёне сярэдняя школа. 30 студзеня 1938 года Папоўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (вёска Папоўка — у вёску Першамайск). З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 27 верасня 1938 года мястэчка Лоеў набыло статус гарадскога пасёлка. У жніўні 1941 года тэрыторыя раёна акупаваная нацысцкімі захопнікамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінула больш за 4 тысячы ўраджэнцаў Лоеўшчыны, 5 лаеўчан сталі Героямі Савецкага Саюза. На тэрыторыі раёна знаходзіцца 41 помнік Вялікай Айчыннай вайны. 17 кастрычніка 1943 года вызвалены г.п. Лоеў, а 22 лістапада і ўся тэрыторыя Лоеўскага раёна вызвалена ад нямецкіх захопнікаў. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бывалькаўскі, Крупейкаўскі і Ліпнякоўскі сельсаветы. 25 снежня 1962 года Лоеўскі раён скасаваны, гарадскі пасёлак Лоеў, Баршчоўскі, Дзяражыцкі, Казярожскі, Карпаўскі, Першамайскі, Пярэдзелкаўскі, Рудня-Марымонаўскі, Страдубскі (Старадубкаўскі), Уборкаўскі, Хаткаўскі і Шарпілаўскі сельсаветы перададзены Рэчыцкаму раёну, Ручаёўскі сельсавет — Брагінскаму раёну.

30 ліпеня 1966 года раён утвораны зноў, у яго склад уключаны гарадскі пасёлак Лоеў, Бывалькаўскі, Казярожскі, Карпаўскі, Новабаршчоўскі, Першамайскі, Пярэдзелкаўскі, Страдубскі (Старадубкаўскі), Уборкаўскі сельсаветы Рэчыцкага раёна і Ручаёўскі сельсавет Брагінскага раёна. 4 ліпеня 1967 года ўтвораны Сяўкоўскі сельсавет, скасаваны Першамайскі сельсавет. 3 снежня 1981 года Новабаршчоўскі сельсавет перайменаваны ў Малінаўскі, 17 ліпеня 1986 года Казярожскі сельсавет — у Каўпенскі. 20 кастрычніка 1995 года Лоеўскі раён і гарадскі пасёлак Лоеў аб’яднаны ў адну адміністрацыйную адзінку. У 1999 годзе для аховы дзяржаўнай мяжы з Украінай у Лоеве створаны атрад пагранічных катараў. 1 снежня 2009 года скасаваны Пярэдзелкаўскі і Сяўкоўскі сельсаветы[4].

Насельніцтва

Памятныя мясціны

Асноўны артыкул: Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Лоеўскага раёна Вядомыя асобы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Вынікі перапісу 2009 года
  2. «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
  3. GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
  4. Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 284 Об изменении административно-территориального устройства Лоевского района Гомельской области Архівавана 27 кастрычніка 2020.
  5. Беларусь, 1995
  6. Справаздача Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі: колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2011 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1962 годзе
Катэгорыя·Лоеўскі раён