wd wp Пошук:

Каўпенскі сельсавет

Каўпе́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Каўпень.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Лоеўскага раёна Рэчыцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Гомельскай акругі. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Крупейкаўскага (Крупейскага) сельсавета.

17 ліпеня 1986 года цэнтр Казярожскага сельсавета перанесены ў вёску Каўпень, сельсавет перайменаваны ў Каўпенскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1375 чалавек[1], з іх 94,9 % — беларусы, 3,0 % — рускія, 1,2 % — украінцы, 0,4 % — армяне[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каўпенскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1986 годзе
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе