wd wp Пошук:

Яўсей Сцяпанавіч Канчар

Яўсей Сцяпанавіч Канчар (20 верасня (2 кастрычніка) 1882, вёска Сяўкі, Рэчыцкі павет, Мінская губерня, цяпер Лоеўскі раён, Гомельская вобласць — 16 мая 1979) — беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі.

Біяграфія

Скончыў Мар’інагорскае земляробчае вучылішча (1902), вучыўся ў Санкт-Пецярбургу на Вышэйшых сельскагаспадарчых курсах (Агранамічным інстытуце, 1910-14), скончыў Петраградскую сельскагаспадарчую акадэмію (1922). 3 1902 у Тыфлісе, за ўдзел у рэвалюцыйным руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. 3 1910 у Пецярбургу, далучыўся да кааперацыйнага руху, супрацоўнік Пецярбургскага камітэта сельскіх таварыстваў. Аўтар дапаможнікаў па кааперацыі («Кіраўнідгва па сельскай кааперацыі», 1913).

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі ўвайшоў у беларускі нацыянальны рух, быў сябрам Беларускага нацыянальнага камітэта (Мінск), у красавіку 1917 выйшаў з яго. 3 лістапада 1917 старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім савеце сялянскіх дэпутатаў, адзін з арганізатараў Усебеларускага з’езда 1917. Загадчык навукова-статыстычнага аддзела Беларускага нацыянальнага камісарыяту, старшыня Беларускага вольна-эканамічнага таварыства. Выдаў зборнік «Беларускае нацыянальнае пытанне», друкаваўся ў газ. «Дзянніца», час. «Чырвоны шлях». У 1918 выдаў у Белнацкаме нарыс «З гісторыі грамадскіх, нацыянальных і рэвалюцыйных рухаў беларусаў. Частка II. Гісторыя ўзнікнення і дзейнасць арганізацый. Выпуск першы: Беларускі абласны камітэт — 1-ы Усебеларускі з’езд», які ў далейшым быў, відаць[1], канфіскаваны з бібліятэк і знішчаны[2].

У справе беларускага пытання крытыкаваў як пазіцыі бальшавікоў як праціўнікаў нацыянальнага руху, так і кіраўнікоў Беларускай рады з іх паспешным абвяшчэннем БНР.

Аўтар эканамічнай геаграфіі БССР (1923, прапаноўвалася выд-ву «Савецкая Беларусь»). У канцы 1960-х гадоў прапаноўваў свой удзел у працы выд-ва «Беларуская энцыклапедыя» і час. «Полымя», але не атрымаў згоды.

Асабісты архіў Я. Канчара зберагаецца ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Пд. думкі В. Скалабана.
  2. У 1991 захоўваўся адзін асобнік, у спецфондзе ЦНБ імя Я. Коласа АН Беларусі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 16 мая
Катэгорыя·Памерлі ў 1979 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Рэчыцкім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лоеўскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускага нацыянальнага камітэта (Мінск)
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Публіцысты Беларусі
Катэгорыя·Географы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі