wd wp Пошук:

Дзятлавіцкі раён

Дзя́тлавіцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1926-27 гадах. Цэнтр — вёска Старыя Дзятлавічы. Плошча — 1049 км², насельніцтва 25413 чалавек (1926).

Гісторыя

Раён утвораны 8 снежня 1926 года падчас другога ўзбуйнення БССР у складзе Гомельскай акругі з цэнтрам у вёсцы Дзятлавічы (Старыя Дзятлавічы). У склад раёна ўключаны 25 сельсаветаў: Абакумаўскі, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Гранаўскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Капанскі, Карналінскі, Карпаўскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Папоўскі, Рудня-Каменскі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Хамінскі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі. 4 жніўня 1927 года раён скасаваны: Гранаўскі і Капанскі сельсаветы далучаны да Рэчыцкага раёна, Абакумаўскі, Карпаўскі, Папоўскі, Рудня-Каменскі і Хамінскі — да Лоеўскага раёна, Бабовіцкі, Баршчоўскі, Белабярэжскі, Дзятлавіцкі (Старадзятлавіцкі), Жаробінскі, Іванаўскі, Карналінскі, Макееўскі, Міхалькоўскі, Навадзятлавіцкі, Новацярэшкавіцкі, Рудня-Марымонаўскі, Скіткоўскі, Случмільчанскі, Студзёнагуцкі, Цярухскі, Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі), Шарпілаўскі — да Гомельскага раёна.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Дзятлавіцкі раён
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Лоеўскага раёна
Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Гісторыя Рэчыцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Гомельскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1927 годзе
Катэгорыя·Старыя Дзятлавічы