wd wp Пошук:

Зімовыя Алімпійскія гульні 2010

Зімовыя Алімпійскія гульні 2010, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды (англ.: 2010 Winter Olympics) — міжнароднае спартыўнае мерапрыемства, якое адбылося ў канадскім горадзе Ванкуверы 12 лютага28 лютага 2010 года.

Выбар горада

Алімпійская асацыяцыя Канады выбрала Ванкувер як прадстаўніка сваёй краіны, аддаўшы яму перавагу перад Калгары, які збіраўся прымаць гульні ў другі раз і Квебекам. 2 ліпеня 2003 на 115 сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Ванкувер быў прызначаны месцам правядзення гульняў XXI Алімпіяды (ён абышоў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан і аўстрыйскі Зальцбург). Дагэтуль Ванкувер двойчы спрабаваў стаць месцам правядзення Зімовых Алімпійскіх гульняў — у 1976 (прайшлі ў Інсбруку) і 1980 (перамог Лэйк-Плэсід).

Сімвалы

На эмблеме адлюстравана статуя-інукшук па імені Іланаак, што ў перакладзе з мовы інуктытут азначае «сябар». Выява была ўзята са статуі, якая стаіць на беразе Англійскага заліва ў Ванкуверы. Зялёны, сіні і блакітны колеры абазначаюць лес, горы і акіян, чырвоны — канадскі нацыянальны колер кляновага ліста, жоўты — колер узыходзячага сонца.

Талісманамі гульняў сталі тры выдуманыя істоты: марскі мядзведзь (напалову касатка, напалову белы барыбал), бігфут і т.зв. Сумі — «дух жывёл», у якім аб’яднаны прадстаўнікі фаўны канадскага ціхаакіянскага ўзбярэжжа.

Дывізамі гульняў аб’яўлены радкі з гімна Канады: «З палаючымі сэрцамі» (англ.: With glowing hearts) і «Самых бліскучых подзвігаў» (фр.: Des plus brillants exploits).

Алімпійскія аб’екты

Большасць аб’ектаў знаходзіцца ў гарадской рысе Ванкувера: галоўная арэна гульняў Бі-Сі-Плэйс, Алімпійская вёска, Канада Хакей Плэйс, Пасіфік Калізеум, Алімпійскі цэнтр Ванкувера і Зімовы спартыўны цэнтр. У прыгарадах Ванкувера размяшчаюцца яшчэ два аб’екты: Алімпійскі авал Рычманда (Рычманд) і Сайпрыс Маунтэйн (Вест-Ванкувер).

Ва Уістлеры (126 км ад Ванкувера) пабудаваны Алімпійская і Паралімпійская вёска Уістлера, шматфункцыянальны Алімпійскі парк Уістлера, Уістлер Хілкрэст і Санкавы цэнтр Уістлера.

Краіны-ўдзельніцы

82 нацыянальныя алімпійскія камітэты накіравалі каманды на Зімовыя Алімпійскія гульні 2010.

Спіc краін-дзельніц, у дужках колькасць спартсменаў

Дэбютавалі на зімовых гульнях Кайманавы астравы, Калумбія, Гана, Пакістан, Перу, Сербія, Чарнагорыя. Марока, Мексіка і Ямайка вярнуліся пасля няўдзелу ў турынскай алімпіядзе. Тонга і Люксембург па розных прычынах не здолелі прыняць удзел. Не прымалі ўдзел у Гульнях у Ванкуверы наступныя краіны, што ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Турыне: Венесуэла, Віргінскія астравы, Кенія, Коста-Рыка, Люксембург, Мадагаскар, Тайланд.

Беларусь накіравала на Алімпіяду-2010 101 чалавека, у тым ліку 50 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у 6 відах спорту: 23 чалавекі — хакей, 12 — біятлон, 6 — фрыстайл, 6 — лыжныя гонкі, 2 — горныя лыжы, 1 — канькабежны спорт. Капітан зборнай — Дзмітрый Дашчынскі (фрыстайл), кіраўнік дэлегацыі — намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шычко, сцяганосец — Алег Антоненка (хакей).

Цырымонія адкрыцця

Упершыню цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў прайшла на крытым стадыёне. Мерапрыемства адбылося на 60-тысячнай арэне «Бі-Сі Плэйс» («Пляцоўка Брытанскай Калумбіі») у Ванкуверы.

Пасля выканання ўрачыстай мелодыі «Полымя на вяршыні» да гледачоў выйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Канады, МАК і індзейскіх плямён, на тэрыторыі якіх былі пабудаваныя алімпійскія аб’екты.

Невялікая культурная праграма скончылася выкананнем канадскага гімна, адбыўся парад нацыянальных каманд.

Затым удзельнікаў і гледачоў Алімпіяды прывіталі песняй Нэлі Фуртада і Браян Адамс.

Афіцыйна аб пачатку Гульняў абвясціла генерал-губернатар Канады Мішэль Жан.

Алімпійскі факел запалілі пяцёра легендарных канадскіх спартсменаў — Уэйн Грэтскі (хакей), Нэнсі Грын (горныя лыжы), Катрыёна Лемай-Доан (канькабежны спорт), Стыў Нэш (баскетбол), а таксама паралімпіец Рык Хансен.

Спаборніцтвы

У праграму гульняў уключаны спаборніцтвы па сямі відах спорту, падзеленыя на 15 дысцыплін. Будзе разыграна 86 камплектаў узнагарод.

Медальны залік

Асноўны артыкул: Медальны залік на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010

Месца Краіна
1 Канада 14 7 5
2 Германія 10 13 7
3 ЗША 9 15 13
4 Нарвегія 9 8 6
5 Рэспубліка Карэя 6 6 2
6 Швейцарыя 6 0 3
7-8 Кітай 5 2 4
7-8 Швецыя 5 2 4
9 Аўстрыя 4 6 6
10 Нідэрланды 4 1 3
11 Расія 3 5 7
12 Францыя 2 3 6
13 Аўстралія 2 1 0
14 Чэхія 2 0 4
15 Польшча 1 3 2
16 Італія 1 1 3
17-18 Беларусь 1 1 1
17-18 Славакія 1 1 1
19 Вялікабрытанія 1 0 0
20 Японія 0 3 2
21-22 Славенія 0 2 1
21-22 Харватыя 0 2 1
23 Латвія 0 2 0
24 Фінляндыя 0 1 4
25-26 Казахстан 0 1 0
25-26 Эстонія 0 1 0

Беларусь на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2010

Беларуская зборная на цырымоніі адкрыцця Гульняў ХХІ Алімпіяды
Медаль Імя Від спорту Дысцыпліна
Аляксей Грышынфрыстайлакрабатыка
Сяргей Новікаўбіятлоніндывідуальная гонка
Дар'я Домрачавабіятлоніндывідуальная гонка

Здарэнні

Гібель Надара Кумарыташвілі

12 лютага 2010 падчас трэніровачных заездаў на алімпійскай трасе ва Уістлеры ў выніку траўм, атрыманых у сур’ёзнай аварыі загінуў грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі.[26] Спартсмен не справіўся з кіраваннем пры ўваходзе ў апошні паварот на хуткасці 144 км/г. яго санкі перавярнуліся і саначнік з усёй моцы ўдарыўся аб металічны абмежавальнік. Грузінская дэлегацыя разглядала пытанне аб няўдзеле ў Алімпіядзе з прычыны трагедыі, але пасля прыняла рашэнне застацца на Гульнях, а грузінская каманда апранула на цырымонію адкрыцця чорныя стужкі.[27]

За два дні да трагедыі падчас трэніровачнага заезду на той жа трасе, якая лічыцца адной з самых хуткасных і небяспечных у свеце, пацярпела аварыю румынская саначніца Віялета Страматурару, якая ад удару аб абмежавальнік страціла прытомнасць, але на шчасце пазбегла сур’ёзных траўм.

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 Summary of Quota allocation (Alpine Skiing) (нявызн.) (PDF) (недаступная спасылка). FIS-Ski – International Ski Federation (2010). Архівавана з першакрыніцы 2 ліпеня 2010. Праверана 1 ліпеня 2010.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 12 13 14 15 16 17 18 19 20 21 22 23 24 25 26 27 Vancouver Olympics – Athletes (нявызн.). Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2010. Праверана 12 студзеня 2011.
  3. 1 2 3 4 5 6 Kman, Randy. Alpine team takes fall at 2010 Games – Vancouver 2010 Olympics (нявызн.), thestar.com (June 10, 2009). Праверана 10 студзеня 2010.
  4. 1 2 3 4 5 Germany, Norway round out 2010 Olympic men’s hockey (нявызн.). TSN (8 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2009. Праверана 9 лютага 2009.
  5. Athletes : Vancouver 2010 Winter Olympics (нявызн.). Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  6. 1 2 3 4 5 6 ISU Figure skating qualification system (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2009. Праверана 25 студзеня 2011.
  7. 1 2 3 4 5 6 2009 Figure Skating World Championship results (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2011. Праверана 25 студзеня 2011.
  8. Saiba os brasileiros que podem ir a Vancouver (нявызн.). Праверана 25 студзеня 2011.
  9. Bulgaria received one more quota for the games (нявызн.). Топспорт. Праверана 13 лютага 2010.
  10. Travers is snow joke (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2010. Праверана 5 лістапада 2009.
  11. Olympic Qualification (нявызн.). World Curling Federation. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2009. Праверана 9 лютага 2009.
  12. Suomen Olympiajoukkueeseen Vancouver 2010 -talvikisoihin on valittu 94 urheilijaa – kahdella miesalppihiihtäjällä vielä mahdollisuus lunastaa paikka joukkueessa – Suomen Olympiakomitea (нявызн.). Noc.fi. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  13. 108 Français à Vancouver – JO 2010 – L’EQUIPE.FR (нявызн.) (недаступная спасылка). Vancouver2010.lequipe.fr. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  14. Ghana’s ‘Snow Leopard’ qualifies to ski in 2010 Winter Olympics (нявызн.), CBC News (March 12, 2009). Праверана 25 студзеня 2011.
  15. Short Track Speed Skating entry list (нявызн.) (недаступная спасылка) (24 лістапада 2009). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2010. Праверана 26 лістапада 2009.
  16. Tashi and Jamyang qualify for 2010 Olympic Winter Games (нявызн.) (18 сакавіка 2009). Праверана 18 сакавіка 2009.
  17. 1 2 Lambiel crushes competition at Nebelhorn (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 26 верасня 2009.
  18. North Korea – CTV Olympics (нявызн.). Ctvolympics.ca (22 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  19. Sports | Mongolia Web News (нявызн.). Mongolia-web.com. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2010. Праверана 10 студзеня 2010.
  20. Genomineerden (нявызн.). Nocnsf.nl. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2010. Праверана 10 студзеня 2010.
  21. Anders Rekdal tatt ut til OL i Vancouver på overtid(нявызн.) . Olympiatoppen (29 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2010. Праверана 8 лютага 2010.
  22. Wystartujemy w Vancouver(нявызн.)  (19 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2009. Праверана 19 сакавіка 2009.
  23. 1 2 Athletes : Vancouver 2010 Winter Olympics (нявызн.). Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  24. OS-truppen komplett(erad) – Olympic Team complete(d) (нявызн.) (недаступная спасылка). SOC (1 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2018. Праверана 1 снежня 2010.
  25. Vancouver 2010 Olympic Winter Games Qualifications | News | USA Luge (нявызн.). Luge.teamusa.org. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
  26. Грузінскі алімпіец-саначнік загінуў на трэніроўцы ў Канадзе Архівавана 14 лютага 2010. (руск.)
  27. У Ванкуверы адкрыліся ХХI зімовыя Алімпійскія гульні Архівавана 15 лютага 2010. (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Зімовыя Алімпійскія гульні 2010
Катэгорыя·Люты 2010 года
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы