Паралімпійскія гульні — міжнародныя спартыўныя спаборніцтвы для інвалідаў (акрамя інвалідаў па слыху). Традыцыйна праводзяцца пасля галоўных Алімпійскіх гульняў, а пачынаючы з 1988 — на тых жа спартыўных аб’ектах; у 2001 гэта практыка замацавана пагадненнем паміж МАК і Міжнародным паралімпійскім камітэтам (МПК). Летнія паралімпійскія гульні праводзяцца з 1960, а зімовыя паралімпійскія гульні — з 1976.
Узнікненне відаў спорту, у якіх могуць удзельнічаць інваліды, звязваюць з імем англійскага нейрахірурга Людвіга Гутмана, які, пераадольваючы векавыя стэрэатыпы ў адносінах да людзей з фізічнымі недахопамі, увёў спорт у працэс рэабілітацыі хворых з пашкоджаннямі спіннога мозгу. Ён на практыцы даказаў, што спорт для людзей з фізічнымі недахопамі стварае ўмовы для паспяховай жыццядзейнасці, аднаўляе псіхічную раўнавагу, дазваляе вярнуцца да паўнавартаснага жыцця незалежна ад фізічных недахопаў, умацоўвае фізічную сілу, неабходную для таго, каб справіцца з інваліднай каляскай.
Летнія віды спорту
Зімовыя віды спорту