wd wp Пошук:

Эдуард Аляксандравіч Пятровіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятровіч. Эдуард Аляксандравіч Пятровіч (нар.11 лютага 1939, Жодзіна) — беларускі вучоны-эканаміст, аграрнік, кандыдат сельскагаспадарчых навук, прафесар, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі БССР.

Біяграфія

У 1961 г. скончыў агранамічны факультэт Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі. З 1961 г. працаваў глебазнаўцам, загадчыкам аддзела угнаенняў, Магілёўскай абласной станцыі хімізацыі (1961—1976 гг.). У 1973 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «аграхімія» на тэму «Уплыў фосфарных і калійных угнаенняў на ўраджай бульбы ў сувязі з аграхімічныя ўласцівасцямі дзярнова-падзолістых глеб Магілёўскай вобласці». З 1976 па 1986 Э. А. Пятровіч працаваў у партыйных і савецкіх органах: намеснікам загадчыка сельгасаддзела Магілёўскага абкама КПБ (1976—1978 г.), старшынёй Крычаўскага райвыканкама (1978—1979), першым сакратаром Кіраўскага райкама КПБ (1979 г. — 1980 года г.), загадчыкам сельгасаддзела Магілёўскага абкама КПБ (1980 г — 1982 г.). У 1982 г. накіраваны на вучобу ў Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (г. Масква), якую скончыў з адзнакай ў 1984 г. па спецыяльнасці «эканоміка, арганізацыя кіравання і планавання народнай гаспадаркі». У 1983 адкліканы з АОН і прызначаны на пасаду першага намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама — старшыні абласнога аграпрамысловага камітэта. З 1986 года па 1993 Э. А. Пятровіч працаваў загадчыкам кафедры арганізацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БСГА. Чытаў студэнтам эканамічнага факультэта поўны лекцыйны курс «Арганізацыя вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах» і «Асновы прадпрымальніцтва», кіраваў навуковымі даследаваннямі па механізме рэфармавання сельскагаспадарчых прадпрыемстваў у рынкавыя формы гаспадарання. Вынікі даследаванняў ўкаранёны ў шэрагу гаспадарак рэспублікі, выдадзены рэкамендацыі па стварэнні гаспадарчых структур рынкавага тыпу. У 1989 г. атрымаў вучонае званне дацэнта. З 1993 па 1999 года працаваў прарэктарам БСГА па навуковай рабоце, а са 1999 г. — прарэктарам па павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў. Зараз прафесар кафедры аграбізнесу. У 2001 г Э. А. Пятровічу прысвоена вучонае званне прафесара па спецыяльнасці «эканоміка». Пад кіраўніцтвам Э. А. Пятровіча абаронены 2 кандыдацкія дысертацыі. Ён з’яўляецца аўтарам і сааўтарам больш 200 навуковых публікацый, у тым ліку падручнікаў па арганізацыі вытворчасці ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах, 7 вучэбных дапаможнікаў, 4 манаграфій, 12 рэкамендацый, 38 прац апублікавана ў краінах далёкага замежжа.

Прызнанне

Узнагароды

Бібліяграфія

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Эканамісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жодзіне
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі РАДС пры Прэзідэнце РФ
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Старшыні Крычаўскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1939 годзе
Катэгорыя·Эканамісты СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Першыя сакратары райкамаў КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 11-га склікання