wd wp Пошук:

Прыдняпроўскае ўзвышша

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Прыдняпроўскае ўзвышша пазначана колерам

Прыдняпро́ўскае ўзвышша — узвышша на паўднёвым ўсходзе Еўрапейскай раўніны. Займае міжрэчча сярэдняга цячэння Дняпра і Паўднёвага Буга, у межах Жытомірскай, Кіеўскай, Вінніцкай, Чаркаскай, Кіраваградскай, Мікалаеўскай і Днепрапятроўскай абласцей.

На поўначы ўзвышша невысокім уступам пераходзіць у Палескую нізіну, на захадзе мяжуе з Валынска-Падольскім узвышшам, на поўдні прылягае да Прычарнаморскай нізіны. Усходняя мяжа ўзвышша з Прыдняпроўкай нізінай праходзіць па стромкаму праваму схілу даліны Дняпра.

Прыдняпроўскае ўзвышша ляжыць у межах распаўсюджвання крышталічных парод Украінскага крышталічнага шчыта і распасціраецца з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход.

Сярэдняя вышыня на поўначы 220—240 м, і 150—180 на поўдні. Найбольшая вышыня 323 м. Паўночная частка ўзвышша ўключана ў лесастэпавую зону, паўднёвая — у стэпавую. Вялікая частка стэпу выкарыстоўваецца пад раллю. У рэгіёне высока развіта сельская гаспадарка. Радовішчы жалезных (Крыўбас) і марганцавых руд (Нікапаль, Марганэць, Шэўчэнкіўскэ, Такмак).

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (пазначана ў Вікідадзеных: P242)
Катэгорыя·Узвышшы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы без выяў (меней 21 аб’екта тыпу)
Катэгорыя·Узвышшы Украіны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Узвышшы без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак