wd wp Пошук:

Бэршадзь

Бэршадзь[1] (укр.: Бершадь) — горад у Вінніцкай вобласці Украіны, раённы цэнтр.

Назва

Некаторыя лічаць, што назва паходзіць ад цюркскага “брэг” — “ахова”, іншыя - што назва паходзіць ад татарскага “бэрэш” - “брытва”. Існуе легенда аб дацы ваяводы — Бэршады, якая ўзначаліла абарону горада ад татараў. Існуе і такое тлумачэнне: назва паходзіць ад прозвішча немца - Бэрнша, які першым пачаў забудову паселішча.

Транспарт

У горадзе дзейнічае аўтавакзал. Таксама можна скарыстацца чыгункай. У прыгарадзе размешчана аднайменная чыгуначная станцыя вузкакалейнай чыгункі Галаваніўск - Гайваран - Рудныця. На станцыі Рудныця магчымая перасадка на прыгарадныя цягнікі да Адэсы (праз Папелюхы, Кодыму, Падзільск, Раздзільну I), да Вапняркі (праз Крыжопіль) і пасажырскія цягнікі далёкага следавання. Па прыбыцці ў Гайваран частка цягнікоў далей ідзе на Галаваніўск, дзе ажыццяўляецца перасадка на прыгарадны цягнік (шырокай каляіны) да станцыі Памошная (праз Восыпіўку, Підгародну, Першамайск).

Зноскі

  1. Напісанне ў адпаведнасці з ТКП 177-2009 (03150) «Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову»
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Гарады Вінніцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Бэршадскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта