wd wp Пошук:

Брацлаўскае ваяводства

Не блытаць з Браслаўскім ваяводствам.

Брацлаўскае ваяводства[а 1] — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім1569 года ў складзе Каралеўства Польскага). Сталіца — горад Брацлаў.

Сімволіка

Герб ваяводства меў наступны выгляд: «на чырвоным крыжы блакітны дыск з залатым паўмесяцам».

Ваяводская харугва была шэрага колеру з выявай Пагоні ў чырвоным полі[1].

Гісторыя

Утварылася паводле адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы (15651566) на ўсходняй палове Падольскай зямлі (Ніжняе Падолле)[1].

У 1569, згодна з умовамі Люблінскай уніі, апынулася пад уладай Каралеўства Польскага. У 1598 сталіцу ваяводства перанеслі з Брацлава ў Вінніцу.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) тэрыторыя ваяводства апынулася ў складзе Расійскай імперыі.

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

Падзялялася на два паветы: Вінніцкі і Брацлаўскі (апошні складаўся з дзвюх частак уласна Брацлаўскай і Звянігарадскай). У кан. XVIII ст. вылучыліся Набускі (цэнтр — Гранаў) і Звянігарадскі паветы[1].

Ваяводскі соймік праходзіў у Вінніцы. Мясцовая шляхта абірала шасцярых паслоў на Вальны сойм.

Ураднікі

Асноўныя артыкулы: ваяводы брацлаўскія і кашталяны брацлаўскія У Сенаце Рэчы Паспалітай Падляшскае ваяводства мела двух прадстаўнікоў — ваяводу і кашталяна.

Цікавыя факты

Заўвагі

  1. старабел.: Воеводство Брацлавское; па-лацінску: Palatinatus Braclaviensis, па-польску: Województwo bracławskie

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭнцВКЛ, 2005
  2. Лідзія Кулажанка, Адам Мальдзіс, Святлана Сачанка. Літаратурныя мясціны Беларусі // «Маладосць» № 648, 2007. С. 121 .

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Катэгорыя·Брацлаўскае ваяводства
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96