Тульчынскі раён[1] (укр.: Тульчинський район) — адміністрацыйная адзінка ў складзе Вінніцкай вобласці Украіны. Адміністрацыйны цэнтр — Тульчын[1] (укр.: Тульчин).
Утвораны ў 1923 годзе. Насельніцтва раёна на 1 лютага 2015 года складае 56352 чалавекі, плошча — 1120 км².
Тэрыторыя раёна адміністрацыйна складаецца з 1 гарадскога, 2 пасялковых і 23 сельскіх саветаў.
На тэрыторыі раёна размешчаны 1 горад раённага значэння, 2 пасёлкі гарадскога тыпу, 9 пасёлкаў сельскага тыпу і 39 сёлаў.