wd wp Пошук:

Брацлаў

Не блытаць з Браслаў.

Брацлаў (укр.: Брацлав) — колішні горад, цяпер пасёлак гарадскога тыпу у Няміраўскім раёне Вінніцкай вобласці Украіны, на рацэ Паўднёвы Буг. Адміністрацыйны цэнтр Брацлаўскага сельсавета. Плошча 19,2 км². Насельніцтва 6033 чал. (2005).

Знаходзіцца за 18 км ад Вінніцы, за 15 км ад чыгуначнай станцыі Кароліна, на аўтадарозе Вінніца — Ямпіль.

Брацлаўская крэпасць цягам доўгага часу з’яўлялася важным фарпостам у барацьбе за ўсходняе Падолле. У часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай горад быў цэнтрам Брацлаўскага ваяводства.

Гісторыя

Першыя згадкі пра Бряславль, замак Вялікага Княства Літоўскага, датуюцца 1362 годам. У XVXVI стагоддзях неаднаразова цярпеў ад татарскіх набегаў.

У 1545 годзе ў Брацлаве было два вадзяныя млыны, мясцовыя феадалы атрымалі ад вялікага князя права ствараць у месце юрыдыкі і прызначаць уласнага войта. У 1552 годзе ў горадзе было 770 будынкаў.[1] У 1564 годзе Брацлаў атрымаў Магдэбургскае права, меў гарадскі герб «у чырвоным полі срэбны крыж, у цэнтры якога блакітны шчыт з маладзіком».[1]

З 1565/66 года цэнтр Брацлаўскага ваяводства ВКЛ. У 1569 годе паводле умоў Люблінскай уніі ўвайшоў у склад Каралеўства Польскага. У XVI ст. праз Брацлаў праходзіў саляны шлях, які вёў з Кацюбеева да Луцка.

У XVII ст. Брацлаўскія замкавыя ўмацаванні прыйшлі ў заняпад. У 16481712 гадах цэнтр Брацлаўскага палка. У 16721699 гадах Брацлаў знаходзіўся пад турэцкай акупацыяй.

У 1793 годзе ў выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай апынуўся ў складзе Расійскай імперыі.

У XIX ст. расійскі цар Мікалай II выдаў распараджэнне аб аднаўленні Брацлаўскага замка, аднак праект не ажыццявілі.

У 19411944 гадах знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.

Насельніцтва

Славутасці

Брацлаўскі замак стаяў на высокім мысе паміж Паўднёвым Бугам і Пуцаўкай. Даўжыня сценаў складала 36 сажняў, шырыня 28 сажняў.[1] У наш час ад колішняй вялікалітоўскай фартыфікацыі нічога не захавалася.

Сярод местачковых помнікаў архітэктуры — фрагменты забудовы канца XIX — пачатку XX стагоддзяў

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 3 ЭнцВКЛ, 2005
  2. Брацлав // Брацлаў // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
  3. Брацлав // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты Нэмірыўскага раёна
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Вінніцкай вобласці