wd wp Пошук:

Грамады Украіны

Грамада Украіны або тэрытарыяльная грамада (укр.: територіальна громада) — базавая тэрытарыяльная адзінка, уведзеная ў рамках адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформы 2015—2020 гадоў дзякуючы правядзенню рэформы дэцэнтралізацыі ва Украіне. Базавымі органамі мясцовага самакіравання ва Украіне з’яўляюцца саветы грамад.

Гарады Кіеў і Севастопаль паводле канстытуцыі Украіны маюць спецыяльны статус і не ўваходзяць у склад раёнаў іншых рэгіёнаў краіны, бо адначасова самі з’яўляюцца асобнымі рэгіёнамі. Пры гэтым Севастопаль, як і ўвесь Крым, не кіруецца ўладамі Украіны і кантралюецца Расіяй. Тэрыторыя Аўтаномнай Рэспублікі Крым не ўдзельнічала ў адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформе 2015—2020 гадоў і грамады там заканадаўча Украінай не сфарміраваны.

Акрамя Крыма не ўваходзяць у склад грамад таксама тэрыторыя Кіева і Чарнобыльская зона адчужэння. На тэрыторыі, падкантрольнай ДНР і ЛНР, грамады існуюць толькі дэ-юрэ.

Згодна з законам Украіны аб мясцовым самакіраванні, тэрыторыя тэрытарыяльнай грамады — гэта непарыўная тэрыторыя, у межах якой тэрытарыяльная грамада ажыццяўляе свае паўнамоцтвы па вырашэнні пытанняў мясцовага значэння, як непасрэдна, так і праз органы мясцовага самакіравання.

У падкантрольных Украіне 11 грамадах Данецкай вобласці і 8 грамадах Луганскай вобласці паўнамоцтвы мясцовага самакіравання ажыццяўляюць ваенна-грамадзянскія адміністрацыі.

У адпаведнасці з рэформай дэцэнтралізацыі тэрытарыяльныя грамады замянілі сельскія, пасялковыя і гарадскія саветы, утвораныя яшчэ ў часы СССР. Станам на 2020 год тэрытарыяльнымі грамадамі пакрыта ўся тэрыторыя Украіны акрамя Аўтаномнай Рэспублікі Крым, дзе яны будуць утварацца ўжо пасля дэакупацыі.

Сутнасць

Тэрытарыяльная грамада ствараецца як аб’яднанне жыхароў некалькіх разрозненых вёсак, мястэчак або гарадоў у адно адміністрацыйнае ўтварэнне. Пасля аб’яднання ствараецца новы адміністрацыйны цэнтр (як правіла, ім становіцца найбуйнейшы населены пункт), а ў ім — новы, агульны для ўсіх аб’яднаных населеных пунктаў савет і іншыя органы самакіравання. Утварэнне АТГ стала магчымым дзякуючы рэформе дэцэнтралізацыі.

Аб’яднаная тэрытарыяльная грамада, адміністрацыйным цэнтрам якой вызначаны горад, з’яўляецца гарадской тэрытарыяльнай грамадой, цэнтрам якой вызначана пасёлак гарадскога тыпу — пасялковай, цэнтрам якой вызначана сяло — сельскім. У вёсках, дзе пражывае больш за 50 жыхароў, выбіраюць сельскага старасту, які ўваходзіць у выканаўчы камітэт аб’яднанага савета.

Стварэнне АТГ спрашчае атрыманне грамадзянамі адміністрацыйных паслуг і набліжае адпаведныя органы да месца пражывання людзей: у кожнай АТГ ствараецца свой Цэнтр надання адміністрацыйных паслуг (ЦНАП).

Фінансы

Пасля ўтварэння, АТГ атрымлівае рэсурсы населеных пунктаў і адпаведныя паўнамоцтвы. Акрамя гэтага, АТГ пераходзяць на прамыя бюджэтныя адносіны з дзяржаўным бюджэтам, не падпарадкоўваюцца адпаведнаму раённаму савету, а самі вызначаюць кірункі развіцця і мэты, на якія маюць выкарыстоўвацца заробленыя грошы. Аб’яднаныя грамады атрымліваюць такія ж даходы, якія раней атрымлівалі толькі гарады абласнога значэння, бо пасля аб’яднання ў бюджэце АТГ застаецца:

З дзяржаўнага бюджэту АТГ непасрэдна атрымліваюць грошы на адукацыю, медыцыну, спорт, культуру, сацыяльную абарону.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Грамады Украіны