wd wp Пошук:

Spasenie

«Spasenie» – беларускі гурт хрысціянскага і поп-року з Брэста, які быў створаны ў 1989 годзе[1][2].

Гісторыя

Гурт быў створаны ў жніўні 1989 года[3], калі вакол гітарыста, скрыпача, саксафаніста (маладыя музыкі давалі імправізаваны канцэрт у цэнтральным парку горада Брэста) стыхійна сабралася каля 150 чалавек. Хлопцы проста гралі музыку і раптам, па завяршэнні адной з песень, пачулі ззаду сябе апладысменты. Уражаныя гэтым удзельнікі зразумелі, што трэба збірацца ў гурт[4].

У тым жа годзе хлопцы пачалі рэпетаваць, ствараць першыя песні і ўжо праз некалькі месяцаў іх запрасілі на гастролі па Якуціі[4].

У 2006 годзе гурт да свайго сямнаццацігоддзя даў буйны канцэрт з аркестрам у Палацы Рэспублікі, запіс якога быў выдадзены на DVD-дыску «17 Live»[4].

Асаблівасцю калектыву з**’**яўляецца тое, што музыку піша не адзін чалавек, а ўсе[4].

Гурт вельмі часта ездзіў на гастролі за мяжу: музыкі з выступленнямі наведалі краіны Балтыі, Украіну, Румынію, Польшчу, Германію, Канаду, Расію, ЗША, Велікабрытанію, Паўднёвую Карэю, ПАР і іншыя регіёны[5][6][7].

Свае трыццацігоддзе гурт адсвяткаваў буйным канцэртам з аркестрам 3 жніўня 2019 года на плошчы Леніна ў Брэсце[8].

Назва гурта

Назва «Spasenie» (руск.: Спасение) прыйшла ўдзельнікам тады яшчэ безназоўнага гурта ў галаву напачатку 90-х гадоў XX стагоддзя, калі хлопцы ехалі ў цягніку ў тур па Якуціі, і сведчыць, што музыка для іх і ёсць выратаванне. «Бог даў кожнаму дар, талент і прызванне. І для чалавека ёсць сапраўднае выратаванне знайсці ўсё гэта», – дакладна распавядаў пра выбар назвы Вольге Самусік з «Музыкальнай газеты» франтмен Ігар Муха ў 2005 годзе [9].

Моўнае пытанне

Першыя 15 год свайго існавання гурт быў выключна рускамоўным, але з выхадам альбома «Crossing the Jordan» англійскай мовы ў яго творчасці стала значна больш. Вакаліст Ігар Муха так адказваў на пытанне пра мовы ад Вольгі Самусік з «Музыкальнай газеты»: «Мы ж жывем у Брэсце. Гэта фактычна мяжа. Ёй уласціва змешванне моў. Вельмі шмат слоў з украінскай, польскай… Не было ніколі ні чыстай беларускай, ні рускай. Таму мы раней спявалі не на роднай мове, а па-руску. Хоць я прызнаю бясспрэчную меладычнасць беларускай. Англійская ж таксама вельмі музычна гнуткая. Калі параўноўваць яе з рускай, то на апошняй спяваць складаней з-за ўсіх гэтых літараспалучэнняў „бр“, „стр“ і г.д. Таму нам перайсці было зусім не складана»[9].

Сацыяльная актыўнасць

Гурт ладзіць для гуртоў фестываль-конкурс рок-музыкі «X-Star» (з 2005 года), а таксама арганізуе штогадовы вялікі моладзевы канцэрт у Брэсце пад назвай «Город света» (з 2009 года)[10]. Таксама ўдзельнікі выступаюць супраць абортаў[11].

У 2019 годзе гурт разам з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі падрыхтаваў і запусціў экскурсійны маршрут «Брэст – горад Бібліі»[12][13].

Дыскаграфія

Альбомы

Кампіляцыі

Канцэртныя DVD

Удзел у складанках

Кліпы

Узнагароды і намінацыі

2006 год – прэмія Альфа-радыё(руск.) бел. «Залатое вуха»[15].

2009 год – намінацыя ў конкурсе «Just Pain Folks Music Awards» за песню «… а Солнце за кормой»[16].

2009 год – намінацыя «За ўклад у развіццё музыкі» на Штогадовай Прэміі Евангельскай Музычнай Асацыяцыі.

2010 год – фестываль «Радыё Брэст» «Знай Наших - 3»: лепшы гурт, лепшы франтмен (Ігар Муха).

2019 год – Ганаровая грамата Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў[8].

Удзельнікі

  • Ігар Муха – вакал, саксафон, акустычная гітара (1989—)
  • Павел Шэльпук – вакал, скрыпка, гітара, бас-гітара (1989—)
  • Пётр Семянюк – клавішныя, вакал (1989—)
  • Майк Чобі – бас-гітара
  • Дзмітрый Галадко – сола-гітара
Аўтар тэкстаў
  • Аляксандр Барысюк – гітара (1989—)
Тэхнік гуку
  • Андрэй Кавальчук
Былыя ўдзельнікі і гастрольныя музыкі

Таццяна Шэльпук (вакал, клавішныя), Вадзім Семянюк (бубны), Віталь Калежынскі (бубны), Ежы Хайчук (бубны), Аляксандр Манецкі (бубны), Дэйв Гір (бубны), Леанід Барысевіч (сола-гітара), Васіль Машлякевіч (бас-гітара), Станіслаў Янчын (бас-гітара), Дзмітрый Бранавіцкі, Андрэй Кляшчоў, Дэні Плэт, Браян Мантры і інш.[17].

Зноскі

  1. Христианин | Спасение(руск.)  (недаступная спасылка). xristianin. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  2. ХРИСТИАНИН │ Спасение(руск.)  (недаступная спасылка). www.xristianin.org. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  3. Агейчик, Светлана Альбом “Crossing the Jordan” брестской группы Spasenie совместно с американцами из Crossroads(руск.) . Музыкальная газета (2005). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  4. 1 2 3 4 Перлин, Евгений (2006). “Spasenie Нести Бога в музыке” (in ru). Музыкальная газета 49. http://www.nestor.minsk.by/mg/2006/49/mg64916.html.
  5. Гитарист Фила Коллинза продюсирует брестскую группу “Spasenie”(руск.) . Интерфакс-Запад (10 чэрвеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2019. Праверана 7 жніўня 2019.
  6. Брест : Концерт «Любимой женщине» камерного оркестра филармонии и группы «Спасение»(руск.) . Виртуальный Брест (6 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 7 жніўня 2019. Праверана 7 жніўня 2019.
  7. Магдысюк, Сергей Группе Спасение - 20 лет!(руск.) . Виртуальный Брест (30 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2017. Праверана 11 снежня 2019.
  8. 1 2 Мощик, Сергей Скрипка со столетней брестской историей. На концерте «Спасения» произошло чудо возвращения(руск.) . Вечерний Брест(руск.) бел. (4 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 8 жніўня 2019. Праверана 8 жніўня 2019.
  9. 1 2 Самусик, Ольга (2005) (in ru). Spasenie :: В Музыке. Музыкальная газета. http://www.nestor.minsk.by/mg/articles/2005/23/0900.html. Retrieved on 2019-08-06.
  10. Мощик, Сергей Лидер группы «Спасение» Игорь МУХА: «После “Песняров” у нас нет никого…»(руск.) . Вечерний Брест(руск.) бел. (3 жніўня 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  11. Зробок, Ольга Интервью с солистом группы “Spasenie” Игорем Мухой накануне концерта 1 июня в клубе “Реактор”(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (26 мая 2005). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2019. Праверана 30 жніўня 2019.
  12. Полякова, Виктория (2019-10-25). “Лидер группы «Спасение» Игорь Муха: «Мы выросли в раю»” (in ru). Брестская газета 43 (880): 8–9.
  13. БГ (2020-01-17). “В новый год с надеждами и «осторожным, тревожным оптимизмом»” (in ru). Брестская газета 3 (892): 8.
  14. 1 2 “Спасенне”, хрысціянская музычная група (Брэст)(бел.) . Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2019.
  15. Честнова, Катерина Артистам добавили ушей(руск.)  (недаступная спасылка). Вечерний Минск(англ.) бел. (27 сакавіка 2006). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 6 жніўня 2019.
  16. Руткевич, Диана Группа Spasenie номинирована на премию Just Pain Folks Music Awards(руск.) . БелаПАН (19 кастрычніка 2006). Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.
  17. Группа Спасение (SPASENIE band) Биография - Христианская Онлайн Энциклопедия | Портал Христианин Christian.by(руск.) . encyclopedia.christian.by. Архівавана з першакрыніцы 6 жніўня 2019. Праверана 6 жніўня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Музычныя калектывы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Хрысціянскія музычныя гурты
Катэгорыя·Рок-гурты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Поп-рок-гурты Беларусі