wd wp Пошук:

Аборт

Аборт (ад лац.: abortus — выкідыш), (медыцынскае азначэнне — abruptio graviditatis) — штучнае перарыванне цяжарнасці шляхам выдалення плода з маткі ў тэрмін да 22 тыдняў ад зачацця (да моманту, калі магчыма нараджэнне жыццяздольнага дзіцяці) альбо на больш познім тэрміне. Можа праводзіцца як медыкаментозным шляхам (правакаванне выкідыша) так і аперацыйным. Аборт уяўляе сабой мэтанакіраванае перапыненне цяжарнасці па медыцынскіх, сацыяльных альбо іншых прычынах.

У 2012 годзе ў Беларусі было выканана 28,6 тысяч абортаў усіх тыпаў, ці 24,9 аборта на 100 паспяховых родаў[1]. Гэты паказчык памяншаецца: у 2000 годзе было выканана 121,9 тысяч абортаў (128,7 на 100 родаў)[1].

Магчымыя ўскладненні працэдуры

Верагоднасць ускладненняў

Верагоднасць ускладненняў пасля аборту залежыць ад тэхналогіі яго выканання, якасці правядзення працэдуры і тэрміну цяжарнасці.

СААЗ распрацавала сістэму рэкамендацый па правядзенні аборту, закліканых максімальна знізіць рызыку ускладненняў у любой сітуацыі — у прыватнасці, паменшыць верагоднасць траўміравання тканін [2]. СААЗ рэкамендуе пашыраць прымяненне тэхналогій бяспечнага аборту: медыкаментознай і вакуумнай, — а хірургічны аборт праводзіць толькі ў выпадках, калі прымяненне іншых метадаў немагчыма. Існуюць і рэкамендацыі па тэхніцы правядзення хірургічнага аборту: у прыватнасці, рызыка нанясення траўмы пацыентцы істотна зніжаецца, калі праводзіцца медыкаментозная падрыхтоўка да аборту (тады шыйка маткі раскрываецца натуральна пад уздзеяннем спецыяльных прэпаратаў, а не прымусова з выкарыстаннем хірургічных інструментаў).

Рызыка ускладненняў пры хірургічным аборце таксама звязана з тэрмінамі правядзення аперацыі: так, верагоднасць перфарацыі сценкі маткі узрастае на 20 % кожныя два тыдні цяжарнасці [3].

Дакладных статыстычных дадзеных пра сувязь аборту з бясплоддзем у цяперашні час не існуе [3].

Ускладненні аборту падпадзяляюць на тры групы: раннія, познія і аддаленыя [4][5].

Раннія

(Падчас аборту або праз 1 тыдзень)

Познія

(1 тыдзень — 1 месяц).

Аддаленыя

(Пазней 1 месяца).

Пазіцыі традыцыйных рэлігій у дачыненнні да абортаў

Пазіцыі хрысціянскіх канфесій

Пазіцыя Каталіцкай царквы

Аборт — дачаснае самаадвольнае або наўмыснае спыненне цяжарнасці; царквой прызнаецца як свядомае і непасрэднае забойства людской асобы на пачатковай стадыі яе жыцця, што ахоплівае перыяд паміж зачаццем і нараджэннем, і ніколі не можа быць дазволена ні як мэта, ні як сродак да добрай мэты, бо гэта акт сур’ёзнай непаслухмянасці Богу як творцу і гаранту жыцця. З усіх злачынстваў супраць жыцця, якія можа ўчыніць чалавек, аборту характэрныя рысы, якія робяць яго злачынства асабліва цяжкім і вартым асуджэння; Каталіцкая царква і дакументы II Ватыканскага сабору акрэсліваюць яго разам з дзетазабойствам як жахлівае злачынства[6].

Зноскі

  1. 1 2 Статистический ежегодник Республики Беларусь, 2013. — С. 212.
  2. Дикке Г. Б., Ерофеева Л. В., Яроцкая Е. Л. От кюретки до таблетки. Артифициальный аборт: российские реалии // Status Praesens. Акушеру гинекологу — врачу и человеку. — № 1(4), февраль 2011 г. Архівавана 18 студзеня 2012.
  3. 1 2 Право на аборт: что день грядущий нам готовит? Архівавана 26 студзеня 2012.
  4. Акушэрства.
  5. Безопасный аборт: Рекомендации для систем здравоохранения по вопросам политики и практики. ВОЗ 2004 г. Женева
  6. Завальнюк У.М. Энцыклапедычны слоўнік рэлігійнай лексікі беларускай мовы / У. М. Завальнюк, М. Р. Прыгодзіч, В. К. Раманцэвіч. — Мінск, Изд-во Гревцова, 2013. — с. 25, 808 с. ISBN 978-985-6954-73-6.
Тэмы гэтай старонкі (5):
Вікіпедыя:Істотныя артыкулы
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Сацыяльныя праблемы
Захворванні
Дэмаграфія