Air Serbia (на сербскай кірыліцы Ер Србиjа) — дзяржаўная авіякампанія Сербіі, размешчаная ў Бялградзе. Да распаду Югаславіі называлася Jугословенски Аеротранспорт (JAT) і мела міжнародную назву Yugoslav Airlines. 26 кастрычніка 2013 года Jat Airways была пераназвана ў Air Serbia.
Авіякампанія была заснавана ў 1927 годзе пад назвай Аеропут, а ў 1947 яе пераназвалі ў Jугословенски Аеротранспорт. У 1980-х гады была адной з найбуйнейшых авіякампаній Еўропы. Аднак сітуацыя драматычна пагоршылася, калі ў пачатку 1990-х ААН увяла санкцыі, якія азначалі для кампаніі спыненне міжнародных рэйсаў. Падчас натаўскіх бамбардзіровак Югаславіі 9 авіялайнераў кампаніі былі эвакуіраваны ў Румынію[1]. Сёння JAT ізноў здзяйсняе рэйсы ў гарады Еўропы і падтрымлівае партнёрства з некаторымі авіякампаніямі, у тым ліку Люфтганзай.
У 2006 годзе сербскія СМІ паведамлялі пра запланаванае супрацоўніцтва кампаніі з Air India. Яго мэтай называлася заснаванне новай кампаніі. Да таго ж, паведамлялася пра планы Air India выкарыстоўваць Бялградскі аэрапорт імя Ніколы Тэслы як транспартны вузел для палётаў у Паўночную Амерыку. У жніўні 2007 года стала вядома пра прыватызацыю, пасля таго як годам раней кампанія ўпершыню зноў стала прыбытковай. Цікавасць да ўдзелу ў кампаніі праявілі Air India, Аэрафлот, Air Berlin, Air One і Icelandair.
JAT Airways з’яўляецца галоўнай авіякампаніяй Сербіі. Акрамя яе, існуюць таксама авіякампаніі Aviogenex і Master Airways.
1 жніўня 2013 года JAT Airways і Etihad Airways падпісалі пагадненне аб стратэгічным партнёрстве. Паводле гэтага пагаднення 49 % акцый JAT Airways пераходзяць да Etihad, пры гэтым Сербскі ўрад захоўвае 51 % акцый JAT Airways. Паводле гэтага жа пагаднення JAT з кастрычніка 2013 года павінна пачаць дзейнасць пад брэндам Air Serbia сербск.: Ер Србиjа. 26 кастрычніка 2013 года брэнд JAT канчаткова перастаў існаваць і авіякампанія стала выконваць дзейнасць па брэндам Air Serbia.
JAT Airways здзяйсняе палёты з Бялграда ў Франкфурт-на-Майне, Маскву, Мюнхен, Берлін, Лондан, Парыж, Вену, Цюрых і іншыя еўрапейскія гарады. Максімальная адлегласць рэйсаў, якія здзяйсняюцца кампаніяй, на студзень 2010 — 4074 км. (Абу-Дабі), мінімальная — 278 км. (Сараева).[2]
Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. | Самалёт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Абу-Дабі | ![]() |
4074 | Boeing 737—300 | да 4 лютага 2010 |
Дубай | ![]() |
Boeing 737—300 і Boeing 737—700 | з 9 лютага 2010 | |
Ларнака | ![]() |
1780 | Boeing 737—300 | |
Стамбул | ![]() |
926 | Boeing 737—300 і Boeing 737—400 | |
Тэль-Авіў | ![]() |
2090 | Boeing 737—300 |
Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. | Самалёт | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
Манасцір | ![]() |
1400 | Boeing 737—300 | |
Трыпалі | ![]() |
1820 | Boeing 737—300 | |
Туніс | ![]() |
Boeing 737—300 | сезонны |
Аэрапорт | Краіна | Адлегласць, км. |
---|---|---|
Амстэрдам | ![]() |
1581 |
Афіны | ![]() |
1044 |
Берлін | ![]() |
1126 |
Брусель | ![]() |
1513 |
Валета | ![]() |
1466 |
Варшава | ![]() |
967 |
Вена | ![]() |
597 |
Гамбург | ![]() |
1380 |
Гановер | ![]() |
1320 |
Гётэбарг | ![]() |
1710 |
Дзюсельдорф | ![]() |
1348 |
Капенгаген | ![]() |
1462 |
Лондан | ![]() |
1840 |
Любляна | ![]() |
510 |
Мілан | ![]() |
1020 |
Масква | ![]() |
1950 |
Мюнхен | ![]() |
900 |
Парыж | ![]() |
1542 |
Падгорыца | ![]() |
360 |
Прага | ![]() |
858 |
Рым | ![]() |
833 |
Салонікі | ![]() |
658 |
Сараева | ![]() |
278 |
Скоп'е | ![]() |
468 |
Стакгольм | ![]() |
1823 |
Тыват | ![]() |
400 |
Трыест | ![]() |
641 |
Франкфурт-на-Майне | ![]() |
1175 |
Цюрых | ![]() |
1028 |
Штутгарт | ![]() |
1094 |
У табліцы прыведзены спіс былых маршрутаў, калі-небудзь здзейсненых самалётамі кампаніі Jat:
На снежань 2016 года, авіяпарк Air Serbia складаецца з[3]:
У гісторыі пасажырскіх перавозак авіякампаніі Jat Airways былі дзве катастрофы, у якіх загінулі 68 чалавек з 69 іх пасажыраў і членаў экіпажа:
![]() |
Air Serbia на Вікісховішчы |
---|