wd wp Пошук:

Сіэтл

Сіэ́тл[4] (англ.: Seattle) — горад у штаце Вашынгтон, марскі порт. Найбуйнейшы горад на ціхаакіянскім паўночным захадзе ЗША. Насельніцтва 573 000 чалавек (2005), з прыгарадамі — 3 919 624 чалавек.

Сіэтл размешчаны на пярэсмыку паміж П’юджэт-Саўндам (уваход у Ціхі акіян і возерам Вашынгтон, прыкладна за 160 км на поўдзень ад канадскай мяжы. Станам на 2015 год Сіэтл — галоўны шлюз для гандлю з паўночнай Азіяй, чацвёрты па велічыні порт Паўночнай Амерыкі.

Сіэтл заснаваны ў 1850-я гады, назва паходзіць ад імя індзейскага правадыра. Сіэтл мае трывалую рэпутацыю дажджлівага горада — не столькі з-за вялікай колькасці ападкаў, колькі з-за ліку дажджлівых дзён (у сярэднім 226 пахмурных дзён за год).

У 1990 годзе ў горадзе праводзіліся Гульні Добрай волі.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. https://www.historylink.org/File/303 Праверана 9 ліпеня 2020.
  2. https://www.encyclopedia.com/places/united-states-and-canada/us-political-geography/seattle Праверана 10 ліпеня 2020.
  3. https://www.britannica.com/place/Seattle-Washington Праверана 10 ліпеня 2020.
  4. БелЭн, 2002

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Гарады Вашынгтона
Населеныя пункты паводле алфавіта
Сіэтл
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак