wd wp Пошук:

Жэнева

Жэне́ва (фр.: Genève, ням.: Genf, лац.: Genava) — горад у Швейцарыі, цэнтра аднайменнага кантона.

Насельніцтва: 184,8 тыс. чалавек (2003), сярод іх 44 % іншаземцы. Насельніцтва ў асноўным франкамоўнае.

Першыя паселішчы на месцы сучаснага горада паўсталі больш 2000 гадоў назад. У 120 г. да н.э. рымскія войскі захапілі ўжо развіты горад у вусце ракі Рона (ён быў заснаваны кельтамі некалькі стагоддзяў назад). У IV стагоддзі насельніцтва прымае хрысціянства. У XI стагоддзі горад становіцца часткай Рымскай імперыі. Жэнева атрымала самакіраванне ў 1387 г. У XVI стагоддзі горад ператвараецца ў буйны еўрапейскі цэнтр Рэфармацыі, які прымаў вялікую колькасць рэлігійных бежанцаў, у тым ліку з суседняй Францыі.

У 1526 годзе Жэнева, Цюрых і Берн заключылі абарончы саюз (у 1584 годзе паміж гарадамі быў заключаны пастаянны саюз). У 1798 годзе Напалеонам горад далучаны да Францыі, для чаго быў створаны адмысловы дэпартамент Леман. З 1815 года Жэнева знаходзіцца ў складзе Швейцарыі.

Жэнева з’яўляецца сусветным фінансавым і дыпламатычным цэнтрам, тут размяшчаецца мноства міжнародных арганізацый. У 2009 годзе Жэнева заняла чацвёртае месца ў спісе самых дарагіх гарадоў свету.

Славутасці

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Швейцарыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Камуны кантона Жэнева
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Жэнева