wd wp Пошук:

Баня-Лука

Ба́ня-Лу́ка (сербск.: Бања Лука, Banja Luka) — горад у Босніі і Герцагавіне, фактычная сталіца Рэспублікі Сербскай з 1995 года.

Пасля падпісання Дэйтанскіх мірных пагадненняў і Парыжскага дагавора 1995 года сталіца Рэспублікі Сербскай была перанесена з горада Пале (сербская частка Сараева) у Баню-Луку, найбуйнейшы дзелавы і эканамічны цэнтр сербскай Босніі з насельніцтвам 218 тыс. чалавек (каля 16 % насельніцтва Рэспублікі Сербскай у 1996 г.)

Тапонім у перакладзе з сербскай мовы азначае банская прыстань.

Геаграфія

Панарама горада

Баня-Лука размешчана на абодвух берагах ракі Врбас у месцы ўпадзення ў яе Врбані.

У Рэспубліцы Сербскай Баня-Лука — адзіны буйны горад, параўнальна аддалены ад межаў рэспублікі. Да любой з іх не прынамсі 30 км, што стварае дадатковыя перавагі ва ўмовах нестабільнасці ў рэгіёне.

Да пераваг становішча Баня-Лукі таксама варта аднесці яе цэнтральнае становішча ў трохвугольніку трох балканскіх сталіц: ад Бялграда горад аддзяляе 320 км, ад Заграба — 200, ад Сараева — 240 км.

За 4 кіламетраў на поўдзень ад цэнтра горада знаходзіцца гара Б’ялявіна, папулярнае месца адпачынку жыхароў Бані-Лукі і наваколляў.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча з такой назвай сустракаецца ў летапісных крыніцах канца XV стагоддзя. У 1995 годзе горад афіцыйна адзначыў сваё пяцісотгоддзе. Чатыры першыя стагоддзі існаванні Баня-Лукі прайшлі пад турэцкім валадарствам. У той час горад стаў мясцовым адміністрацыйным цэнтрам баснійскіх земляў. Акупацыя Босніі і Герцагавіны Аўстра-Венгрыяй у 1878 г. прывяла да бурнага эканамічнага развіцця горада. У 1908 г. быў афіцыйна ўключаны ў склад Аўстра-Венгрыі разам з усёй астатняй Босніяй і Герцагавінай. З 1918 г. — у складзе Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў, будучай Югаславіі. Падчас Другой сусветнай вайны — у складзе «Незалежнай харвацкай дзяржавы».

Храм Хрыста Збавіцеля

Горад быў разбураны ў 1969 г. катастрафічным землетрасеннем, але ўлады СФРЮ здолелі не толькі цалкам аднавіць старую Баню-Луку, але і пабудаваць новыя жылыя і прамысловыя раёны.

Пад час Баснійскай вайны 19921995 гадоў Баня-Лука не была закранута ваеннымі дзеяннямі і не падверглася разбурэнням, як многія іншыя гарады былой Югаславіі. Шмат у чым дзякуючы гэтаму буйны і сучасны горад быў выбраны для перасялення шматлікімі сербскімі бежанцамі з Харватыі і цэнтральных і паўднёвых рэгіёнаў Босніі і Герцагавіны. Яны занялі жыллё і працоўныя месцы баснійцаў і харватаў, якія пакінулі горад. У 1992 годзе адбыўся вядомы інцыдэнт з гібеллю нованароджаных дзяцей.

Насельніцтва

Паводле перапісу насельніцтва 2013 года колькасць насельніцтва горада склала 150 997 чалавек, абшчыны — 199 191 чалавек[1].

Перад распадам Югаславіі, Баня-Лука была дзясятым па велічыні горадам краіны і другім, пасля Сараева, гарадскім цэнтрам у Босніі і Герцагавіне. Паводле перапісу 1991 года, у Бані-Луцы пражывала каля 150 тысяч жыхароў[2]. Амаль палову з іх (49 %) складалі сербы, 19 і 11 % — харваты і баснійцы адпаведна, і 16 % — югаславы. Цяпер жа амаль усё насельніцтва горада прадстаўлена сербамі, прычым каля траціны гараджан — бежанцы і вымушаныя перасяленцы.

Этнічны склад насельніцтва горада паводле перапісу насельніцтва 1991 года:

усяго: 143 079

Эканоміка

Баня-Лука — значны прамысловы вузел, дзе атрымалі развіццё электроніка, тэкстыльная прамысловасць, вытворчасць хімічных валокнаў, скуранога абутку, цэлюлозы і паперы. Чыгункай кіруе Жељезнице Републике Српске.

Панарама Бані ЛукіПанарама Бані Лукі

Панарама Бані ЛукіПанарама Бані Лукі

Адукацыя і культура

Гарады-пабрацімы

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Зноскі

  1. 1 2 Попис становништва, домаћинстава и станова у Босни и Херцеговини 2013 на територији Републике Српске — Прелиминарни резултати, Републички завод за статистику, Бања Лука, 2013. Архівавана 24 студзеня 2014.
  2. Архівавана 24 лістапада 2003. Архівавана 24 лістапада 2003. Архівавана 24 лістапада 2003. Архівавана 24 лістапада 2003. Архівавана 24 лістапада 2003. Архівавана 24 лістапада 2003. Афіцыйны сайт горада Баня-Лука (серб.)  Архівавана 24 лістапада 2003.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Баня-Лука
Вікіпедыя:Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Гарады Рэспублікі Сербскай