wd wp Пошук:

Ванкувер

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ванкувер (значэнні).

Ванкувер (англ.: Vancouver) — горад на заходнім узбярэжжы Канады, буйнейшы горад правінцыі Брытанская Калумбія і восьмы па колькасці насельніцтва горад краіны. Насельніцтва 612 тыс. чал., у агламерацыі Вялікі Ванкувер (Greater Vancouver) пражывае звыш 2,3 млн чал. (трэцяя па памерах агламерацыя ў Канадзе).

Месца размяшчэння Ванкувера мае назву Ніжняя вялікая зямля (Lower Mainland), што падкрэслівае яго знаходжанне на ўзбярэжжы кантынентальнай часткі рэгіёна, у супрацьпастаўленні востраву Ванкувер, на якім размяшчаецца адміністрацыйны цэнтр правінцыі — горад Вікторыя.

Насельніцтва Ванкувера этнічна разнастайнае, для больш як паловы жыхароў горада англійская мова не з’яўляецца роднай.

Мясцовасць засяляецца еўрапейцамі з 1860-х. Імпульс перасяленню надалі залатыя ліхаманкі (каньён Фрэйзера і Карыбу), затым доўгі час — да 1980-х — горад быў цэнтрам рэгіёну здабычы і апрацоўкі мясцовай сыравіны (лес, карысныя выкапні, рыба, сельскагаспадарчая прадукцыя). У апошнія дзесяцігоддзі ідзе моцная дыверсіфікацыя гаспадарчай актыўнасці, рост сектару паслуг. На сённяшні дзень другое месца ў эканоміцы горада пасля лясной прамысловасці займае турызм. Ванкувер — трэці па велічыні цэнтр кінавытворчасці Паўночнай Амерыкі пасля Лос-Анджэлеса і Нью-Ёрка.

Горад валодае дастаткова развітой сеткай гарадскога пасажырскага транспарту, хаця і меншай ў параўнанні з іншымі гарадамі Канады, што тлумачыцца вялікай шчыльнасцю засялення цэнтральнай часткі горада і адсутнасцю неабходнасці перамяшчэння вялікіх мас людзей паміж рознымі раёнамі горада, у прыватнасці, з прыгарадаў. Агульная планіроўка горада забяспечвае высокую якасць жыцця гараджан, тэарэтыка-практычныя падыходы да яе атрымалі назву Ванкуверызм, як альтэрнатыва распаўзанню гарадоў, іх прыгарадаў на суседнія землі (Urban sprawl).

12 лютага — 28 лютага 2010 г. у Ванкуверы праходзілі XXI зімовыя Алімпійскія гульні.

Памятныя мясціны

Літаратура

  1. https://globalnews.ca/news/4166537/vancouver-bc-municipal-election-2018/
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Гарады Брытанскай Калумбіі
Катэгорыя·Сталіцы зімовых алімпіяд
Катэгорыя·Ванкувер
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта