30 сакавіка — Вольга Церашчатава (нар. 1926), беларускі мастацтвазнаўца, аўтар манаграфіі «Старажытнабеларускі манументальны жывапіс ХІ—ХVІІІ стагоддзяў» (Мінск, 1986). У канцы 1960-х разам з аднадумцамі на ўласныя сродкі арганізоўвала экспедыцыі па Беларусі для збірання помнікаў нацыянальнай культуры. Удзельнічала ў экспедыцыйнай дзейнасці Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Такім чынам пачалося стварэнне збору Музея старажытнабеларускай культуры
3 красавіка — Ігар Радаман (нар. 1921), мастак-жывапісец родам з Беларусі, партрэтыст, пейзажыст, аўтар манументальных роспісаў і нацюрмортаў; заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1982)