wd wp Пошук:

Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў

Канстанцін Міхайлавіч Касмачоў (7 мая 1911, Мікуліна, Аршанскі павет, Магілёўская губерня — 4 жніўня 1992, Мінск, Беларусь) — беларускі жывапісец, графік, педагог.

Біяграфія

Прафесійную адукацыю атрымаў у 1928 — 1932 гадах у Беларускім дзяржаўным мастацкім тэхнікуме, дзе яго настаўнікамі былі М. Эндэ і В. Руцай. Пасля заканчэння тэхнікума, у індывідуальным парадку працягваў навучанне у Ю. Пэна, В. Руцая, Ф. Фогта.

Скончыў рэспубліканскія курсы павышэння кваліфікацыі мастакоў (1938—1940).

У 1940 годзе ўступіў у Саюз мастакоў БССР.

Удзельнічаў у вайне супраць нацысцкай Германіі (1941—1945), у баявых дзеяннях быў кантужаны.

З 1945 года жыў і працаваў у Мінску.

Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1948—1957).

Прымаў удзел у болей чым пяцідзесяці мастацкіх выстаўках: галоўных рэспубліканскіх выстаўках у Мінску (з 1932 года), выстаўках беларускага мастацтва ў Маскве і іншых гарадах СССР (з 1940 года), выстаўках беларускіх мастакоў у Румыніі (1959), Вялікабрытаніі (1967), Фінляндыі (1969), Польшчы (1971), Аўстрыі (1976).

Персанальныя выстаўкі К. Касмачова былі праведзены ў Мінску ў 1971 і 1983 гадах.

З 27 мая па 28 чэрвеня 2011 года карціны мастака экспанаваліся ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь ў складзе выстаўкі «Даўжэй за век»[2].

Дзяржаўныя ўзнагароды СССР: ордэн «Знак Пашаны», медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», медаль «За працоўную доблесць», медаль «За працоўную адзнаку».

Узнагароджаны дзвюма Граматамі Вярхоўнага Савета БССР.

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1963).

Творчасць

К. Касмачоў працаваў у галіне станковага жывапісу і станковай графікі.

З даваенных работ захавалася карціна «У падпольнай друкарні» (1940).

У 1946 годзе з-пад пэндзля мастака з’явілася карціна «Рускія прыйшлі», у якой былі адлюстраваны падзеі нядаўняй вайны.

З 1947 года мастак працаваў над увасабленнем вобраза У. І. Леніна. («Ленін у Разліве»,1947; «Напярэдадні»,1959, варыянт 1961; трыпціх «Незабыўнае»,1962). Адзін з аўтарскіх варыянтаў карціны «Напярэдадні» быў набыты ў збор Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі.

У сюжэтна — тэматычным жанры ён намаляваў карціны «На пчальніку» (1950), «У родным краі. С. Ясенін» (1965) і трыпціх «Рэчыцкая лірычная» (1965).

У перыяд з 1966 па 1972 год К. Касмачоў стварыў шэраг пейзажаў, прысвечаных помнікам старажытнай архітэктуры Беларусі: «Нясвіж. Замак», «Слуцкая брама», «Нясвіж. Гадзіннікавая вежа», «Мірскі замак», «Белая вежа»[3]. Вобразы беларускай прыроды мастак увасобіў у карцінах «Ласкавая восеньская раніца», «Бэзавы май», «Стог канюшыны», «На Вячы», «Раўбічы ў кастрычніку» і інш.

У 1970—1980-я гады К. Касмачоў асноўную ўвагу надаваў графіцы («Партрэт маці»,1979; «Аўтапартрэт»,1980; «Студэнтка»,1981; «Якуб Колас»,1983).

Карціны і графіка К. Касмачова знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондзе Беларускага саюза мастакоў, музеях Расіі.

Памяць

У 2011 годзе, да 100-годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з партрэтам Канстанціна Касмачова на фоне яго твора «Рэчыцкая лірычная» (1965). Мастак канверта — Мікола Рыжы.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Konstantin Mikhailovich Kosmachev // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. И дольше века… (нявызн.) (недаступная спасылка). Национальный художественный музей Республики Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2018.
  3. Канстанцiн Касмачоў (нявызн.) (недаступная спасылка). «Мастакі» – сайт беларускага жывапісу. Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2019.
Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 мая
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Руднянскім раёне (Смаленская вобласць)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Людзі на паштовых канвертах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 4 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўную адзнаку»
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава