wd wp Пошук:

Яўген Аляксеевіч Зайцаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зайцаў.

«Парад партызан у Мінску» (1948) на паштовай марцы Беларусі

Яўген Аляксеевіч Зайцаў (3 студзеня 1908 (21 снежня 1907) — 13 верасня 1992) — народны мастак БССР (1963), член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1973).

Біяграфія

Нарадзіўся ў пачатку ХХ стагоддзя ў Невелі Віцебскай губерні ў сям’і паштовых работнікаў. Вучыўся ў майстэрнях Марка Шагала (1920), у Віцебскім мастацкім тэхнікуме ў 1926-30-х гадах на керамічным і жывапісным аддзяленні ў М. П. Міхалапа, В. В. Волкава, М. А. Керзіна, М. В. Лебедзевай. Скончыў з адзнакай факультэт жывапісу Інстытута жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў Ленінградзе (1930-37), дзе яго выкладчыкамі былі А. А. Асмёркін(руск.) бел., К. С. Пятроў-Водкін і П. С. Навумава. З 1938 працаваў у Беларусі: кіраваў курсамі па павышэнню кваліфікацыі маладых мастакоў, актыўна ўдзельнічаў у выставах, выконваў роспісы ў Тэатры оперы і балета БССР, якія цяпер страчаны. З’яўляў Членам Саюза мастакоў БССР з 1940 года. У 1948-50 гадах быў старшынёй праўлення Саюза мастакоў БССР. Сумесна з мастаком І. Ціханавым ствараў дэкаратыўныя пано для кінатэатра «Піянер». Па галоўным фасадзе кінатэатра «Піянер» размяшчаецца тэматычнае пано з каляровага шкла, фае кінатэатра аформлена мазаічным пано «Шчаслівае дзяцінства»:

Зноскі

  1. Зайцев Евгений Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Народныя мастакі Беларускай ССР
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута імя Рэпіна
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 снежня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 13 верасня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1907 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Невелі
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За абарону Масквы»
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага Народнага мастацкага вучылішча
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў БССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Выяўленчае мастацтва ў філатэліі
Катэгорыя·Людзі на паштовых канвертах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы