wd wp Пошук:

Музей старажытнабеларускай культуры

Музей старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Заснаваны ў 1977 г. у Мінску, адкрыты 15 мая 1979 г. як цэнтр вывучэння і прапаганды беларускай мастацкай спадчыны.

Апісанне

Пакланенне вешчуноў з в. Дрысвяты, 16 — 17 ст.
Частка экспазіцыі

Агульная плошча 1200 м², плошча экспазіцыі 600 м². Больш за 17 тыс. экспанатаў (2000 г.), у т.л. 600 твораў іканапісу і жывапісу, 4,5 тыс. дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, 170 скульптур, і тысяча узораў народнага ткацтва. Экспазіцыя мае раздзелы археалогіі (знаходкі з раскопак гарадоў і інш. археалагічных помнікаў Беларусі), мастацтва (абразы XVI—XVIII стст., скульптура XVI—XIX стст., слуцкія паясы і інш. тканіны XVIII ст., старадрукі і кніжная гравюра XVI—XVIII ст., разьба, мастацкія вырабы з металу), этнаграфіі (ткацтва, народныя касцюмы канца XIX — пачатак XX ст., кераміка, народныя музыкальныя інструменты, прылады працы, хатняе начынне, вырабы з саломкі і інш.). Асобны раздзел прысвечаны помнікам этнаграфіі і народнага мастацтва чарнобыльскай зоны.

Мае навуковую лабараторыю, вядзе выставачную дзейнасць.

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 13 лютага 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
З’явіліся ў 1979 годзе
1979 год у Мінску
Музеі Мінска
Музей старажытнабеларускай культуры
Вікіпедыя:Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы НАНБ
Музеі паводле алфавіта
Нацыянальная акадэмія навук Беларусі