wd wp Пошук:

Віцебскі музей Марка Шагала

Віцебскі музей Марка Шагала — музей у Віцебску, прысвечаны жыццю і творчасці Марка Шагала заснаваны паводле рашэння Віцебскага гарвыканкама ад 23 кастрычніка 1991 г. У 1994 г. уключаны ў склад гарадскога Цэнтра культуры і вольнага часу як структурнае падраздзяленне, у 1996 г. як самастойная адзінка ўвайшоў у склад аддзела культуры Віцебскага гарвыканкама. 3 28 снежня 2007 г. установа культуры «Музей Марка Шагала ў Віцебску». Дырэктар І. С. Воранава.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4996 адзінак захоўвання, навукова-дапаможны — 490 адзінак. Агульная плошча экспазіцый 294 м². Мае 5 экспазіцыйных і 4 выставачныя залы. Музей размяшчаецца ў 2 будынках.

Арт-цэнтр Марка Шагала

Арт-цэнтр Марка Шагала

«Арт-цэнтр Марка Шагала» (вул. Путна, 2) адкрыты ў 1992 г. Тут пастаянна праводзяцца выстаўкі графічных прац М. Шагала з калекцыі музея: дрэварыты, афорты, акватынты, серыя ілюстрацый да паэмы-рамана М. Гогаля «Мёртвыя душы» (1923-25 гг.), серыі каляровых літаграфій на тэму Бібліі, створаных у 1956 г. і 1960 г., цыкл «12 каленаў Ізраіля» (1960 г.) і інш. У музеі таксама зберагаецца калекцыя друкаванай графікі мастакоў еўрапейскага авангарда (працы Ж. Міро, П. Пікаса, Ф. Лежэ і інш.). У будынку Арт-цэнтра створана навуковая бібліятэка, прысвечаная творчасці М. Шагала і мастакоў авангарда, якая налічвае больш за 3,5 тыс. выданняў.

Дом-музей Марка Шагала

Дом-музей Марка Шагала

«Дом-музей Марка Шагала» (вул. Пакроўская, 11) адкрыты ў 1997 г. і знаходзіцца ў доме, які на пачатку 1900-х г. узвёў бацька мастака. Тут М. Шагал правёў свае юнацкія гады; пра гэты перыяд ён напісаў у аўтабіяграфічнай кнізе «Маё жыццё». Экспануюцца прадметы побыту гараджан мяжы 19—20 ст., а таксама копіі архіўных дакументаў і прац мастака, якія расказваюць пра яго гады жыцця і сям’і бацькоў у Віцебску.

Гл. таксама

Літаратура

Бібліяграфія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Музеі Віцебска
З’явіліся ў 1997 годзе
З’явіліся ў 1992 годзе
Дамы-музеі Беларусі
Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
1992 год у Віцебску
Мастацкія музеі і галерэі
Марк Шагал
1997 год у Віцебску