wd wp Пошук:

Віцебскі мастацкі музей

М. Я. Свярчкоў(руск.) бел. «Ваўкі наганяюць», 1864

Віцебскі мастацкі музей — філіял Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Заснаваны 27 лютага 1992 г. у г. Віцебску паводле загаду Віцебскага аблвыканкама. 3 2006 г. загадчыца філіяла В. І. Акуневіч.

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 4868 адз. захоўвання, навукова-дапаможны — 1643 адз. Плошча экспазіцыі 700 м².

Архітэктура і гісторыя будынка

Асноўны артыкул: Будынак акруговага суда, Віцебск Мураваны будынак узведзены ў 1883 г. (архітэктар І. П. Камінскі). Уваходзіў у ансамбль Саборнай плошчы (сучасная плошча Свабоды), галоўным фасадам арыентаваны на плошчу.

У 1917 г. ў будынку створаны Ваенна-рэвалюцыйны камітэт (мемарыяльная дошка ўстаноўлена ў 1959 г., адноўлена ў 1987 г.). Да 1991 г. ў будынку размяшчаўся Віцебскі абком КПБ, цяпер — абласны мастацкі музей.

Калекцыя

У экспазіцыі прадстаўлены калекцыі рускага і еўрапейскага фарфору і фаянсу 18 — пачатку 20 ст., вышыўкі беларускіх майстроў 1-й палавіны 19 ст.; посуд Налібоцкай і Урэцкай мануфактур 18 ст. Экспануюцца творы вядомых рускіх мастакоў: І. Айвазоўскага, М. Свярчкова, І. Крамскога, А. Куінджы, І. Левітана, В. Пярова, І. Шышкіна, І. Рэпіна і інш.; карціны беларускіх мастакоў і тых, хто працаваў у Беларусі: В. Бялыніцкага-Бірулі, С. Заранкі, І. Хруцкага і інш.; прадстаўнікоў Віцебскай мастацкай школы: І. Пэна, З. Азгура, А. Бразера, С. Гершова, Л. Лейтмана, Я. Мініна, А. Рома, Л. Рана, С. Юдовіна, Д. Якерсона; сучасных мастакоў Беларусі.

Музей арганізуе выстаўкі, сустрэчы з мастакамі, скульптарамі, майстрамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Пры ім працуе дзіцячая мастацкая студыя. Мае рэстаўрацыйную майстэрню.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Музеі Віцебска
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·1992 год у Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта