wd wp Пошук:

Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей

Глыбоцкі гісторыка-этнаграфічны музей — музей горада Глыбокае, заснаваны 31 жніўня 1992 года, адкрыты ў 1997 годзе. Плошча экспазіцыі 117 м², 9,7 тыс. экспанатаў асноўнага фонду (2005).

Музей размешчаны па адрасе вул. Энгельса, 24, у будынку, узведзеным у 1931 годзе. 2 жніўня 2016 года Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь будынку нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Беларусі рэгіянальнага значэння[1].

Язэп Драздовіч «Далёкая краіна», 1933.

У музеі дзейнічаюць 7 залаў з пастаяннымі экспазіцыямі: зала гісторыі Глыбоцкага раёна, зала духоўнага і культурнага жыцця Глыбоччыны канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, зала эканамічнага развіцця Глыбоччыны канца XIX — пачатку XX стагоддзяў, мяшчанскі пакой, кузня і развіццё кавальскага майстэрства, сялянская хатка.

У музеі прадстаўлены матэрыялы па гісторыі краю, пра яго знакамітых землякоў (авіяканструктара Паўла Сухога, мастака Язэпа Драздовіча, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага, палітыка і гісторыка Вацлава Ластоўскага і інш.).

Экспазіцыя, прысвечаная дзейнасці трупы Ігната Буйніцкага і мясцовай музычнай традыцыі

У музеі ладзяцца тэматычныя выстаўкі. У 2017 і 2018 гадах праходзілі выстаўкі, прысвечаныя польскім і славацкім дудам[2]. У сталай экспазіцыі захоўваецца дакладная копія Глыбоцкай дуды (1849 года), зробленая Сяргеем Чубрыкам.

Музей вядзе старонку пра гісторыка-культурную спадчыну рэгіёна[3].

Зноскі

  1. Дадатак 1 да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 02.08.2016 № 607. Пералік матэрыяльных аб’ектаў, якім надаюцца статус і катэгорыя гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Архівавана 14 жніўня 2020.
  2. http://spadchyna.glubmusej.by/be/nasha-spadchyna/znakamityya-zemlyaki

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Славутасці Глыбокага
Катэгорыя·Музеі Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Культура Глыбокага