wd wp Пошук:

Віцебскі музей прыватных калекцый

Віцебскі музей прыватных калекцый — музей Віцебска. Да 2012 года знаходзіўся па адрасу 1-ая вуліца Даватара, дом 26. Зараз — вуліца Фрунзэ, 13 і мае назву Музей гісторыі прыватнага калекцыянавання. Створаны 9 верасня 1992 года паводле загада ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама на аснове збору матэрыялаў віцебскага калекцыянера І. Д. Галькевіча (18951976), перададзенага Віцебскаму абласному краязнаўчаму музею. Пра­цуе як філіял абласнога краязнаўчага музея.

Апісанне

Печка ў Віцебскім музеі прыватных калекцый і фрагмент экспазіцыі

Плошча экспазіцыі 104 м². Фонды музея неаднаразова папаўняліся падарункамі іншых калекцыянераў. Яны налічваюць больш за 7 тыс. адз. захоўвання (калекцыі баністыкі, нумізматыкі, сфрагістыкі, фалерыстыкі, скульптуры). Экспануюцца калекцыі манет, якімі карысталіся на тэрыторыі Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён, расійскіх медалёў 18 — пачатку 20 ст., памятных медалёў СССР і БССР, памятных медалёў і ўзнагарод СССР.

Музей арганізоўвае выстаўкі з фондаў дзяржаўных музеяў, грамадскіх арганізацый і прыватных асоб, сустрэчы з калекцыянерамі.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Музеі Віцебска
Катэгорыя·З’явіліся ў 1992 годзе
Катэгорыя·1992 год у Віцебску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Музеі паводле алфавіта