wd wp Пошук:

Анатоль Якаўлевіч Міцянін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Міцянін. Анатоль Якаўлевіч Міцянін (руск.: Анатолий Яковлевич Митянин, 27 лістапада 1918, станіца Каменская, цяпер г. Каменск-Шахцінскі, Растоўская вобласць — 8 чэрвеня 1992) — беларускі савецкі архітэктар, даследчык Мірскага замка.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і інжынера-пуцявіка Якава Васільевіча Міцяніна і хатняй гаспадыні Яўгеніі Васільеўны. Бацька Якаў Васільевіч — унтэр-афіцэр царскай арміі, які перайшоў у Чырвоную армію толькі ў 1922 годзе. Скончыўшы 10 класаў школы ў горадзе Грозным, у 1937 годзе паступіў на архітэктурнае аддзяленне Азербайджанскага індустрыяльнага інстытута.

Добраахвотнікам пайшоў на фронт. У студзені 1942 годзе яго накіравалі ў артылерыйскае вучылішча г. Тбілісі, дзе пасля паўгадавога навучання накіраваны на фронт дзе камандаваў батарэяй, затым узводам на Цэнтральным фронце. Пад Курскам трапіў у акружэнне, затым у палон. Цудам перажыў расстрэл: прыйшоў у сябе пад трупамі ў яме, здолеў выбрацца і знайсці партызан. Пасля ўз’яднання з дзеючай арміяй ўдзельнічаў у бітве пад Прохараўкай. Атрымаў званне капітана. У чэрвене 1943 года А. Я. Міцянін быў пераведзены на Варонежскі фронт, у маі 1944 года камандаваў батарэяй 3-га Беларускага фронту, дзе быў паранены, застаўся без правай нагі.

Пасля заканчэння інстытута ў 1947 годзе пераехаў з Баку ў Мінск. У 1951 годзе паступіў у аспірантуру, тэма дысертацыі — Мірскі замак. У пачатку 1950-х гадоў А. Я. Міцянін прыступіў да абмерах і апісанню Мірскага замка, дзе яшчэ пражывалі застаўшыяся без прытулку жыхары Міра.

Вылучыў і прааналізаваў усе асаблівасці архітэктуры замка пасля перабудоў, зробленых у 1930-я гады князем Міхаілам Святаполк-Мірскім, выявіў бровар, які быў зроблены яшчэ пры Радзівілах. Зафіксаваў выгляд замка і яго стан на 1953 год.

У 1954 годзе абараніў дысертацыю і адным з першых у Беларусі атрымаў ступень кандыдата навук па архітэктуры. Пасля працаваў у Акадэміі навук БССР, з 1957 года — загадчыкам сектара гісторыі архітэктуры ў Акадэміі навук БССР. З 1961 года працаваў дацэнтам кафедры начартальнай геаметрыі і інжынернай графікі ў Політэхнічным інстытуце. У 1966 годзе стаў дэканам архітэктурнага факультета Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытутытута.

Навуковыя працы

Напісаў манаграфіі «Мірскі замак» і «Абарончыя збудаванні Беларусі», кіраўнік падручнікаў па архітэктуры Беларусі XIII—XVІ стагоддзяў, артыкулы па архітэктуры старажытнага Полацка (1961) і іншыя, апублікаваныя ў зборніку навуковых прац Інстытута архітэктуры і будаўніцтва і «Вестках Акадэміі навук», працу «Да пытання аб драўляным замкавым будаўніцтве Беларусі» (у суаўтарстве з Н. М. Вараксіным).

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 8 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вобласці Войска Данскога
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Дэканы будаўнічага факультэта БрДТУ
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Азербайджанскага ўніверсітэта нафты і прамысловасці