wd wp Пошук:

Валерый Рыгоравіч Слюнчанка

Валерый Рыгоравіч Слюнчанка (25 жніўня 1945, Старадуб, Бранская вобласць21 чэрвеня 1992, Мінск) — беларускі архітэктар, рэстаўратар, мастак.

Біяграфія

Нарадзіўся на Браншчыне ў сям’і рускага і беларускі, ураджэнкі Плешчаніц. Неўзабаве бацькі пераехалі жыць у Плешчаніцы, дзе і прайшло дзяцінства Валерыя.

У 1964 годзе скончыў сярэднюю школу і паступіў вучыцца на архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута. Аднім з выкладчыкаў, якія аказалі вялікі ўплыў на фарміраванне творчай асобы будучага архітэктара, быў Алег Хадыка, выдатны беларускі мастацтвазнаўца і рэстаўратар. Ад бацькі Валерыю таксама перадалася сувязь з рускай культурнай традыцыяй. У 1968 годзе два студэнцкія праекты Слюнчанкі — «Павуцінне» і «Эскімос» — былі паказаны на семінары маладых работнікаў мастацтва на возеры Свіцязь. Зацікаўленасць яго праектамі выказаў нават пісьменнік Уладзімір Караткевіч.

У 1971 годзе Валерый Слюнчанка паспяхова абараніў дыпломны праект. Фрагменты гэтай працы былі апублікаваны ў часопісе «Строительство и архитектура Белоруссии» (№ 4, 1971), у артыкуле «Новый отряд зодчих Белоруссии». У 1972 годзе на Усесаюзным аглядзе дыпломных работ выпускнікоў архітэктурных ВНУ гэты праект Слюнчанкі быў узнагароджаны дыпломам 1-й ступені Саюза архітэктараў СССР.

У жніўні 1971 года атрымаў пасаду архітэктара ў Спецыяльных навукова-рэстаўрацыйных вытворчых майстэрнях Міністэрства культуры БССР.

Сям’я

У 1974 годзе Валерый Слюнчанка абраў шлюб з Валянцінай — таксама архітэктарам, з якой разам працаваў. У гэтым самым годзе ў іх нарадзіўся сын Антон, які таксама стаў мастаком.

Творчасць

З 1974 года Валерый займаў пасаду начальніка архітэктурна-рэстаўрацыйнага аддзела Навукова-даследчага праектнага бюро вытворчага аб’яднання «Белрэстаўрацыя». У гэты перыяд былі створаны яго асноўныя работы ў галіне рэстаўрацыі культурнай спадчыны Беларусі. Сярод архітэктурных помнікаў, якія былі адрэстаўраваны пад кіраўніцтвам Валерыя Слюнчанкі:

Валерый Слюнчанка выдатна працаваў і з матэрыялам традыцыйнага народнага дойлідства. З’яўляўся аўтарам адметных праектаў прыдарожных знакаў у Вязынцы і Мікалаеўшчыне, зробленых у 1982 годзе да 100-годдзя Янкі Купалы і Якуба Коласа.

У канцы 1980-х Слюнчанка спраектаваў будынак хрысцільні на Вайсковых могілках у Мінску.

У 1979 годзе Валерый Слюнчанка быў прыняты ў Саюз архітэктараў СССР.

Актыўна прымаў удзел у дзейнасці Таварыства аховы помнікаў, займаўся папулярызацыяй культурнай спадчыны, выступаў з публічнымі лекцыямі, друкаваўся ў рэспубліканскіх перыядычных выданнях. У 1980-х напісаў некалькі выдатных гістарычна-архітэктурных нарысаў, прысвечаных помнікам беларускай архітэктуры — полацкім Сафійскаму сабору і Спасаўскай царкве, гарадзенскай Каложскай царкве, барокавым фрэскам Мсціслава.

Адначасова з архітэктурна-рэстаўратарскай дзейнасцю займаўся жывапісам і графікай. Пад уплывам мастака Вячаслава Дубінкі захапіўся традыцыйным беларускім мастацтвам выцінанкі. Калекцыя выцінанак Валерыя Слюнчанкі захоўваецца ў гарадзенскім Музеі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Быў адораным літаратарам і музычным выканаўцам. Спяваў народныя песні і гарадскія рамансы на шасці мовах. Бліскуча ведаў паэтычную творчасць Буніна, Блока, Мандэльштама, музычную Булата Акуджавы. Пры жыцці Валерыя быў апублікаваны толькі адзін зборнік яго паэзіі.

У другой палове 1980-х гадоў з-за стану здароўя Валерый Слюнчанка быў вымушаны перайсці на пасаду галоўнага спецыяліста тэхнічнага аддзела Беларускага рэстаўрацыйна-праектнага інстытута. У лютым 1987 года перанес аперацыю на сэрцы ў Літве. Пайшоў з жыцця 21 чэрвеня 1992 года. Пахаваны на могілках у вёсцы Слабада Плешчаніцкага раёна, побач з бацькам.

Узнагароды

Спіс асноўных праектаў

Мемарыяльная капліца ў Лясной.

Спіс асноўных публікацый

Памяць

Да 70-годдзя з дня нараджэння Валерыя Слюнчанкі яго сябры і калегі: Уладзімір Арлоў, Вадзім Гліннік, Аляксандр Канаваленка, Вольга Кукуня, Юрась Маліноўскі, Алена Мартынава, Уладзімір Ракіцкі, Ігар Раханскі, Валянціна Слюнчанка, Сяргей Тарасаў, Маргарыта Цёрушкіна, Яўгенія Ханіна падрыхтавалі і выдалі кнігу «Валерый Слюнчанка. Ляцеў з аблокамі я побач». Укладанне Валянціны Слюнчанка, Уладзіміра Арлова і Вадзіма Глінніка. Прадмова Вадзіма Глінніка. У кнізе ўпершыню змешчаны артыкул Валерыя Слюнчанкі «Фрэскі Мсціслава»[2].

Сям’я

Меў сына Антона, мастака[3].

Зноскі

  1. Народная воля. Дзікунства Пятра I у Сафійскім саборы.(недаступная спасылка)
  2. Да 70-годдзя Валерыя Слюнчанкі // Наша Слова № 33 (1236).
  3. Идеи реставратора Валерия Слюнченко актуальны по сей день

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Старадубе
Катэгорыя·Рэстаўратары Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 жніўня
Катэгорыя·Памерлі ў 1992 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Выпускнікі архітэктурнага факультэта БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі 21 чэрвеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў