wd wp Пошук:

16-я Смаленская партызанская брыгада

16-я Смаленская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў ліпені 1942 года ў Касплянскім раёне Смаленскай вобласці на базе атрадаў У. І. Цалішэўскага і А. С. Ляшчова, арганізаваных у чэрвені 1942 года, потым 1-ы і 2-і атрады, вылучаных з 3-й партызанскай брыгады Смаленскай вобласці. Да вясны 1943 года называлася 5-й партызанскай брыгадай. З сакавіка 1943 дзейнічала на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Дзейнічала на акупіраванай Касплянскага і Руднянскага раёнаў Смаленскай вобласці, Лёзненскага, Аршанскага, Сенненскага, Багушэўскага, Ушацкага, Міёрскага, Шаркоўшчынскага і Свірскага раёнаў. 5 ліпеня 1944 года брыгада (637 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

Партызаны праводзілі дыверсіі на чыгунках ВіцебскОрша, Орша — Смаленск, ПолацкМаладзечна, шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск — Сянно, Віцебск — Лепель, ЧашнікіЛукомль, УлаКамень. У «рэйкавай вайне» падарвалі больш за 1,4 тысчы рэек. Разбілі нямецкія гарнізоны ў вёсках Сялец Аршанскага, Чудня Багушэўскага (красавік 1943 года), Краснае і Красная Горка Ушацкага (студзень 1944 года) раёнаў. У восень 1943 года у час Лепельскай аперацыі прыкрывалі ўдарную лепельскую групіроўку партызан з усходняга боку. У час карнай аперацыі на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны (красавік-чэрвень 1944 года) утрымлівалі абарону на рубяжах вёсак ГлыбачкаЦётча, ГарбаціцаВясёлая Горка Ушацкага раёна і каля возера Шо. Каб выйсці з блакады, у маі 1944 года ўдзельнічалі ў разгроме гарнізонаў у вёсках Баяры, Бандарцы і Піскунова Пліскага раёна. У чэрвені 1944 года вялі бой у вёсцы Стары Пагост, прарвалі нямецкую блакаду ў раёне вёсак ДзянісоваКанахі Міёрскага раёна. Перад наступленнем Чырвонай Арміі занялі Свір, наладзілі пераправу цераз раку Вілія, вылучылі праваднікоў, якія суправаджалі часці Чырвонай Арміі да Вільнюса

Памяць

Зноскі

  1. у сакавіку 1944 года нададзена імя Героя Савецкага Саюза У. Ц. Курыленкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·З’явіліся ў 1942 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных