У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Шо (значэнні). Шо — возера ў Глыбоцкім раёне Віцебскай вобласьі ў басейне ракі Шоша (выцякае з возера), за 32 км на ўсход ад г. Глыбокае, каля в. Надазер’е.
Плошча 7,65 км². Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 4,2 км. Найбольшая шырыня 2,1 км. Даўжыня берагавой лініі 12,4 км. Аб’ём вады 14,8 млн. м³. Плошча вадазбору 110 км².
Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пясчаныя, параслі лесам, часткова разараныя, на поўначы i поўдні забалочаныя. Берагі нізкія, пясчана-тарфяністыя, забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Дно сапрапелістае, уздоўж берагоў да глыбіні 0,5—1 м пясчанае. Зарастае па ўсёй плошчы. Упадаюць ручаі з азёр Доўгае i Івесь[1].