wd wp Пошук:

Рэйкавая вайна

«Рэ́йкавая вайна́» — умоўная назва дзеянняў партызан па адначасовым масавым разбурэнні чыгуначных камунікацый з мэтай парушэння працы чыгуначнага транспарту праціўніка і вываду з ладу жывой сілы, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў, якія перавозяцца па чыгунцы.

Рэйкавая вайна на паштовай марцы СССР прысвечаная К. С. Заслонаву

Найбольшы размах рэйкавая вайна прыняла падчас Вялікай Айчыннай вайны на акупаванай тэрыторыі Беларусі, Латвіі, Літвы, Украіны, Арлоўскай, Бранскай, Смаленскай, Калінінскай, Ленінградскай абласцей Расіі. Аперацыі планаваліся Цэнтральным штабам партызанскага руху і звычайна праводзіліся напярэдадні або ў час наступленняў Чырвонай Арміі.

Найбольш значны ўплыў на ход вайны аказалі дзеянні партызан у наступных аперацыях:

У 2022 годзе падчас уварвання Расіі ва Украіну ў СМІ з’явіліся паведамленні пра дыверсіі на беларускай чыгунцы з мэтай перашкодзіць руху вайсковых эшалонаў. Адказнасць за іх узяло аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL.[1]

Зноскі

  1. https://www.bbc.com/russian/features-60594063

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Чыгуначны транспарт
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Партызанскія войны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак