Стары́ Паго́ст[1] (трансліт.: Stary Pahost, руск.: Старый Погост) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Новапагосцкага сельсавета.
На поўнач ад вёскі азёры Юндзялоўскае і Красноўскае.
У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Новы Пагост Дзісенскaга паветa, а з 1926 года ў Браслаўскім павеце Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2][3][4][5].
Да 17 снежня 1971 года вёска ўваходзіла ў склад Наўгародскага сельсавета[6].