wd wp Пошук:

37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкі

37-я партызанская брыгада імя А. Я. Пархоменкіпартызанская брыгада, створаная ў студзені 1943 года. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Бабруйскага, Старобінскага, Любанскага, Акцябрскага, Глускага раёнаў. 30 чэрвеня 1944 года брыгада (1195 партызан, 5 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Склад

Брыгада была арганізавана на базе атрадаў:

На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:

Камандаванне

Камандзіры

Камісары

Начальнікі штаба

Гісторыя

Баявыя аперацыі партызаны праводзілі на лініях камунікацый. 3 жніўня 1943 года падарвалі больш за 600 рэек, 23 верасня — больш за 900 рэек, 20 чэрвеня 1944 года — каля 940 рэек. Разбілі гарнізоны ў вёсках Усцярхі Глускага, Брожа, Гарбацэвічы, Орсічы Бабруйскага раёнаў, удзельнічалі ў ліквідацыі гарнізона ў вёсцы Пратасы Акцябрскага раёна. На аэрадроме ў Бабруйску з дапамогай падпольшчыкаў знішчылі 15 самалётаў. 1—20 снежня 1943 года брыгада дзейнічала разам з 37-й гвардзейскай стралковай дывізіяй. 30 чэрвеня 1944 года брыгада злучылася з Чырвонай Арміяй.

Памяць

У 1965 годзе ў вёсцы Скаўшын Салігорскага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Зніклі ў 1944 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе