wd wp Пошук:

Курын

Ку́рын[2] (трансліт.: Kuryn, руск.: Курин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 194 км ад Гомеля, 7 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На рацэ Няслаўка (прыток ракі Пціч).

Экалогія і прырода

На захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з трох кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Ламавічы» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, комплексная брыгада. Клуб, бібліятэка, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў казённым маёнтку Граб’ё. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я годы. Па стане на 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

15 лістапада 1920 года вызвалена ад польскіх войскаў. У 1921 годзе адкрыта школа. На 1925 год у Азарыцкім раёне Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны герой», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у лесе, у 5 км ад вёскі, каля дарогі на Подгаць базіраваўся партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік», арганізаваны ў чэрвені 1941 года Ц. П. Бумажковым і Ф. І. Паўлоўcкім (у 1948 годзе на гэтым месцы ўстаноўлены абеліск). Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску, расстралялі і спалілі 506 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі; устаноўлена стэла). 51 жыхар загінуў на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Ламавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных