wd wp Пошук:

Воземля

Во́земля[2] (трансліт.: Voziemlia, руск.: Оземля) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 21 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 190 км ад Гомеля, у 1 км ад аднайменнага прыпыначнага пункта на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.

Гідраграфія

На поўдні Валожынскі канал.

Экалогія і прырода

На поўначы вёска мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

На аўтамабільнай дарозе Глуск — Шкава.

Інфармацыя

Планоўка складаецца з дугападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой на поўначы далучаецца кароткая, аднабакова забудаваная вуліца. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. У цэнтры вёскі 2 помніка — стэла ў гонар знішчэння ў 1941 годзе штаба фашысцкай дывізіі (1975 год) і помнік ахвяр фашызму (1972 год). Працуе крама. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Майсееўка», жывёлагадоўчая ферма.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года ў вёсцы Слабодка (яна ж Воземля) знаходзіліся царква, хлебазапасны магазін.

У 1921 годзе адкрыта школа, настаўніцай у якой некаторы час у другой палове 1920-х гадоў працавала В. Я. Кліменка — прапраўнучка А. С. Пушкіна. З 20 жніўня 1924 года да 16 ліпеня 1954 года цэнтр Азямлянскага сельсавета спачатку Глускага, з 28 чэрвеня 1939 года Акцябрскага раёна. Да 26 ліпеня 1930 года ў складзе Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 года ў складзе Палескай, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай абласцей. У 1930 годзе створаны калгас «Праўда», працавала гамарня. Вясковая пачатковая школа ў 1930-я гады ператворана ў сямігадовую.

Падчас Вялікай Айчыннай вайны 17-18 ліпеня 1941 года байцы знішчальнага батальёна пад камандаваннем Ц. П. Бумажкова разам з салдатамі 66-га стралковага корпуса пад камандаваннем падпалкоўніка Л. В. Курмышава пры падтрымцы бронецягніка № 52 (што курсіраваў па чыгунцы Бабруйск — Рабкор) разграмілі штаб нямецкай дывізіі, вызвалілі вёску, захапілі палонных і трафеі, у тым ліку аператыўную карту з планам наступу гітлераўскіх войскаў на Гомельска-Чарнігаўскім і Аршанскім кірунках, якая была перададзена ў штаб 21-й арміі. У сакавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 114 двароў і забілі 61 жыхара. 23 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцябрскі сельсавет (Акцябрскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Воземля
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы