wd wp Пошук:

1-я Бабруйская партызанская брыгада

1-я Бабруйская партызанская брыгадапартызанская брыгада, створаная ў лютым 1943 года на базе арганізаванага ў студзені 1942 года 752-га атрада Клічаўскага аператыўнага цэнтра, у красавіку 1943 года была перададзена Магілёўскай (абласной) ваенна-аператыўнай групе. Дзейнічала на тэрыторыі Асіповіцкага, Бабруйскага і Парыцкага раёнаў. 29 лістапада 1943 года брыгада (1127 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй, 15 снежня 1943 была выведзена ў тыл і расфарміравана. Камандзіру брыгады Лівенцаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Склад

Камандаванне

Камандзір

Камісар

Начальнік штаба

Гісторыя

20 сакавіка 1942 года 752-і атрад Лівенцава ўдзельнічаў у разгроме нямецкага гарнізона ў гарадскім пасёлку Клічаў, у чэрвені — жніўні 1942 — у абароне Клічаўскай партызанскай зоны, у прарыве блакады ў час карнай аперацыі. Партызаны ў лістападзе 1942 года каля чыгуначнай станцыі Талька падарвалі і спалілі эшалон з запчасткамі да самалётаў і аўтамашын. У жніўні 1943 года перабілі больш за 100 рэек. Пасля злучэння 29 лістапада 1943 года з Чырвонай Арміяй брыгада была ўключана ў баявы парадак 37-й гвардзейскай стралковай дывізіі, потым заняла рубеж 118-га гвардзейскага стралковага палка. 15 снежня 1943 года брыгада была выведзена ў тыл і расфарміравана.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1943 годзе
Катэгорыя·Савецкія партызанскія злучэнні, брыгады і атрады на акупіраванай тэрыторыі Беларусі (1941—1944)
Катэгорыя·Зніклі ў 1943 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты