wd wp Пошук:

Бобрык 2

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Бобрык.

Бобрык 2, Бобрык Другі, Бобрыч — рака ў Беларусі, у Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах Гомельскай вобласці, левы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).

Даўжыня 44 км. Плошча вадазбору 710 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі

Справа: Вісліца, Азёрны канал, Капцэвіцкі канал. Злева: Капцэвіцкі канал, Міхедава-Грабаўскі канал.

Агульнае

Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала, якое знаходзіцца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Капцэвічы Петрыкаўскага раёна. Цячэ па Прыпяцкай нізіне, упадае ў Прыпяць каля вёскі Конкавічы Петрыкаўскага раёна. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй вёскі Аголічы пераважна трапецападобная. Пойма на вялікім працягу невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км. Берагі на натуральным участку рэчышча нізкія, пясчаныя. З ракі пачынаецца меліярацыйны канал Лукіч — левы прыток Прыпяці.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Прытокі Прыпяці
Катэгорыя·Рэкі Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Рэкі Петрыкаўскага раёна
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта