Цыбу́ля вінаградная[3] (Allium vineale) — кветкавая расліна роду Цыбуля (Allium) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae).
Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 40—80 см. Сцябло прамое, да палавіны аблісцелае, каля асновы мае невялікую яйцападобную цыбуліну з маленькімі, на ножках, жаўтаватымі цыбулінамі. Лісце вузкае, жалабатае, з доўгімі похвамі. Кветкі цёмна-пурпуровыя, на доўгіх кветаножках, з цыбулінкамі ад асновы.
![]() | ![]() | |||||||||
Кветкавая галоўка і насенне. |
Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II(руск.) бел.), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III(руск.) бел. (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[4].
яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя | яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[5] | яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая | ||||||||||||||||||
парадак Спаржакветныя | падсямейства Allioideae | род Цыбуля | ||||||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў) | трыба Allieae | Цыбуля вінаградная | |||||||||||||||||
яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4] | яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[5] | яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum | ||||||||||||||||||
У прыродзе арэал ахоплівае тэрыторыю Еўропы, Паўночную Афрыку (Алжыр, Марока), Заходнюю Азію (Ліван, Сірыя, Турцыя) і Закаўказзе. Сустракаецца на горных лугах. На тэрыторыі Беларусі расце на травяністых схілах і ў хмызняках, зрэдку як пустазелле на палях. Цвіце ў ліпені—жніўні.
Ахоўваецца на тэрыторыі Калінінградскай вобласці Расіі[6].