wd wp Пошук:

Цыбуля скарада

Цыбуля скарада[3], цыбуля рэзанец, трыбулька[4] (Allium schoenoprasum) — травяністая расліна сямейства цыбулевых.

Апісанне

Шматгадовая цыбульная расліна вышынёй 15-45 см. Цыбуліны прадаўгаватыя, размешчаныя на кароткім карэнішчы. Сцябло ўнутры пустое, аблісцелае. Лісце (1-2) кароткае, дудчастае, з доўгай похвай. Суквецце — шарападобны парасонік, без цыбулінак. Лісцікі калякветніка ружовыя або ружова-фіялетавыя, бліскучыя. Насенне вуглаватае.

Пашырэнне

Пашырэнне: Еўропа, Каўказ, Сібір, Далёкі Усход, Паўночная Амерыка. Знаходзіцца ў Беларусі ў асобных лакалітэтах у межах шырокага галарктычнага арэала на паўднёвай мяжы яго паўночнаэўрапейскага раўніннага фрагмента. Расце на сырых лугах у далінах рэк.

Асаблівасці біялогіі

Цвіце ў канцы чэрвеня-ліпені, пладаносіць у жніўні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Выкарыстанне

У культуры добра пладаносіць, дае ўсходжае насенне і самасеў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 8. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Меданосныя расліны
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Цыбуля
Катэгорыя·Расліны, апісаныя ў 1753 годзе
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Дэкаратыўныя садовыя расліны
Катэгорыя·Флора Еўразіі
Катэгорыя·Гародніна