wd wp Пошук:

Сістэма Кронквіста

Сістэма Кронквіста (англ.: Cronquist system) — таксанамічная сістэма класіфікацыі(руск.) бел. кветкавых раслін, распрацаваная амерыканскім батанікам Артурам Кронквістам(руск.) бел. (1919—1992) у яго двух навуковых працах «Адзіная сістэма класіфікацыі кветкавых раслін» (англ.: «An Integrated System of Classification of Flowering Plants»), 1981 і «Эвалюцыя і класіфікацыя кветкавых раслін» (англ.: «The Evolution and Classification of Flowering Plants»), першае выданне — 1968, другое — 1988.

Сістэма Кронквіста змясціла ўсе кветкавыя расліны ў два асноўных класы: Аднадольныя і Двухдольныя. Парадкі былі разбітыя на падкласы.

Гэтая сістэма да гэтага часу шырока выкарыстоўваецца ў свеце, як у першапачатковым выглядзе, так і больш адаптаваным. Аднак многія батанікі з нядаўняга часу сталі спасылацца на больш познюю сістэму класіфікацыі Angiosperm Phylogeny Group(руск.) бел. і яе наступную версію APG II(руск.) бел..

У кнізе «Адзіная сістэма класіфікацыі кветкавых раслін» 1981 пералічана 321 сямейства раслін, разбітых на 64 парадкі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Гістарычна значныя класіфікацыі жывых арганізмаў
Катэгорыя·Класіфікацыі кветкавых раслін
Катэгорыя·З’явіліся ў 1981 годзе