wd wp Пошук:

Спаржавыя

Спаржавыя (Asparagaceae) — сямейства аднадольных раслін, парадку Спаржакветныя (Asparagales).

Большай часткай травы, радзей паўкусты, кусты або дрэвы; лісце ў іх часта замяняецца кладодзіямі, шчаціністымі, ігольчастымі або пласціністымі; сапраўднае лісце з’яўляецца ў выглядзе невялікіх лускавінак. Кветкі альбо адзінкавыя, якія з’яўляюцца на верхавіне сцябла (у Paris, Trillium), або ў пазусе лісця, альбо кветкі сабраны ў гронкі (ландыш (Convallaria), майнік (Maianthemum)), мяцёлкі або каласы (у Dracaena). Кветка абодваполая або аднаполая, звычайна з трохчленнымі коламі, а ў майнік (Maianthemum), у выглядзе выключэння, двухчленнымі, у Paris — чатырохленнымі. Калякветнік просты, раздзельналісты або (у ландыш (Convallaria)) спайналісты; тычынак два кругі; песцік з верхняй трох-, двух- або чатырохгнёздавай завяззю, кароткім слупком і лопасцевым лычыкам. Плод — аднанасенная або шматнасенная ягада; насенне бялковае.

Сістэматыка

Раней Asparagaceae лічыліся вельмі блізкімі да сямейства лілейныя (Liliaceae), і многімі аўтарамі гэта сямейства прымалася толькі за падсямейства лілейных. Ад лілейных сямейства адрознівалі тым, што плод ў яго заўсёды ягада (у лілейных каробачка), і тым, што няма цыбулін, гэтак звычайных у лілейных.

У Сістэме класіфікацыі APG II большасць родаў было вынесена ў іншыя сямействы, у выніку чаго ў сямействе спаржавых засталося толькі некалькі родаў:

Па параўнанні з сістэмай класіфікацыі APG II (2003) у сістэме APG III (2009) адбыліся істотныя змены, якія закранулі сямейства Asparagaceae: у яго склад былі ўключаны раней самастойныя сямействы агававыя (Agavoideae), Scilloideae, Nolinoideae і некаторыя іншыя. Па дадзеных сайта APW агульная колькасць родаў сямейства на 2010 год складае 153, агульная колькасць відаў — 2480[3].

Класіфікацыя

Склад сямейства значна мяняўся ў розных сістэмах класіфікацыі.

Па сучасным уяўленням да сямейства адносяць наступныя 128 родаў[4]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Шаблон:APW
  4. The Plant List: Asparagaceae, информация на The Plant List, v1.1, 2013(Праверана 8 жніўня 2015)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Сямействы раслін
Катэгорыя·Спаржакветныя
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання