wd wp Пошук:

Цыбуля

Цыбу́ля[3] (Allium) — род кветкавых раслін падсямейства цыбулевых.

Апісанне

Двух- і шматгадовыя травяністыя расліны. Лісце лінейнае, пляскатае або дудкаватае, шчыльна размешчанае на папярочным сцябле. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або ліловыя, сабраныя ў шарападобныя парасонікі на доўгіх кветаножках; часам у іх утвараюцца паветраныя цыбуліны. Плод — каробачка.

Пашырэнне

Вядома каля 900 відаў. Пашыраны ў Паўночным паўшар’і. Уведзена ў культуру больш за 4 тысяч гадоў назад. Вырошчваюць батун, парэй, цыбулю рэпчатую, шалот, або аскалонскую, шніт, ці скараду, або рэзанец, часнок, цыбулю прычасночную.

Выкарыстанне

Агароднінныя, лекавыя, эфіраалейныя, дэкаратыўныя расліны.

Класіфікацыя

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II(руск.) бел.), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III(руск.) бел. (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. APG III
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з украінскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Цыбуля