wd wp Пошук:

Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Собалеў. Уладзімір Сцяпанавіч Со́балеў[2] (руск.: Владимир Степанович Соболев; 30 мая 1908 — 1 верасня 1982) — савецкі вучоны, геолаг, доктар геолага-мінералагічных навук (1938), прафесар (1939), член-карэспандэнт Акадэміі навук Украінскай ССР (1951), акадэмік Акадэміі навук СССР (1958), Герой Сацыялістычнай Працы (1968).

Біяграфія

Нарадзіўся ў горадзе Луганск. У 1930 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У 1930—1941 гадах працаваў у Цэнтральным навукова-даследчым геолагаразведачным інстытуце ў Ленінградзе і адначасова выкладаў на кафедры петраграфіі Ленінградскага горнага інстытута. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1941—1943 гадах знаходзіўся ў эвакуацыі ў Іркуцку, выкладаў у Іркуцкім дзяржаўным універсітэце і быў кансультантам у Сібірскім геолагаразведачным упраўленні. У 1943—1945 гадах зноў працаваў на кафедры петраграфіі Ленінградскага горнага інстытута. З 1945 года У. С. Собалеў жыў у Львове. Да 1958 года займаў пасаду загадчыка кафедры петраграфіі Львоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта і ў 1947—1958 гадах працаваў у Інстытуце геалогіі карысных выкапняў Акадэміі навук Украінскай ССР.

З 1958 года У. С. Собалеў працаваў у Сібірскім аддзяленні Акадэміі навук СССР у Новасібірску, куды пераехаў па прапанове акадэміка М. А. Лаўрэнцьева[3]. У 1958—1981 гадах займаў пасаду намесніка дырэктара Інстытута геалогіі і геафізікі. У 1960—1981 гадах прафесар, 1960—1980 гадах загадчык кафедры петраграфіі і мінералогіі, у 1962—1971 гадах дэкан геолага-геафізічнага факультэта Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта.

З 1981 года У. С. Собалеў у Маскве на пасадзе дырэктара Мінералагічнага музея імя А. Я. Ферсмана Акадэміі навук СССР.

Памёр 1 верасня 1982 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[3].

Навуковая і грамадская дзейнасць

Асноўныя працы У. С. Собалева ў галіне петралогіі трапаў, фізіка-хімічычных асноў петраграфіі магматычных горных парод, даследаванні фацый метамарфізму Сібірскай платформы і тэрыторыі Украіны. Узначаліў даследаванні па геалогіі алмазных радовішчаў, праводзіў петраграфічныя даследаванні вывергнутых і метамарфічных парод. Даў вызначэнне межаў і аб’ёму фацый высокага ціску. Адзін са стваральнікаў арыгінальнай схемы метамарфічныых фацый, адзін з аўтараў карт метамарфічныы фацый СССР (1966) і Еўропы (1974). Распрацаваў метадычныя прыёмы вывучэння жалезіста-магнезіяльных мінералаў, склаў дыягнастычныя дыяграмы і ўсталяваў важныя заканамернасці ізамарфізму ў мінералах і інш. Пад У. С. Собалева кіраўніцтвам створана методыка вырошчвання крышталёў смарагду.

Ганаровы член Усесаюзнага мінералагічнага таварыства, Геаграфічнага таварыства СССР і шэрагу замежных геалагічных таварыстваў (Чэхаславакіі, Венгрыі, Балгарыі, Францыі), прэзідэнт Міжнароднай мінералагічнай асацыяцыі (1974—1978). Старшыня Міжведамаснага петраграфічнага камітэта пры Аддзяленні геолага-геаграфічных навук Акадэміі навук СССР (1975—1982).

Сярод апублікаваных прац:

Узнагароды і званні

Памяць

У 1983 годзе імем акадэміка У. С. Собалева названы новы мінерал сабалевіт, адкрыты на Кольскім паўвостраве. У гонар У. С. Собалева названы адназ аўдыторый Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта, вуліца ў горадзе Мірны. Сібірскім аддзяленнем РАН заснавана прэмія для маладых вучоных. Імя У. С. Собалева прысвоена Інстытуту геалогіі і мінералогіі Сібірскага аддзялення РАН.

Зноскі

  1. Соболев Владимир Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. БелЭн, 2002
  3. 1 2 Уладзімір Сцяпанавіч Собалеў на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Геолагі СССР
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Новасібірскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 1 верасня
Катэгорыя·Выкладчыкі Львоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены РАН
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Луганску
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Дэканы
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Памерлі ў 1982 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага горнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары геолага-мінералагічных навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Ленінскай прэміі
Катэгорыя·Героі Сацыялістычнай Працы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных