wd wp Пошук:

Метамарфічныя горныя пароды

Гнейс

Метамарфічныя горныя пароды — горныя пароды, якія ўтварыліся ў выніку змены структуры, мінеральнага і часткова хімічнага складу магматычных і асадкавых горных парод.

Пры метамарфізме адбываецца перакрышталізацыя зыходных мінералаў і ўтварэнне новых, больш устойлівых. Адрозніваюць эндагенны метамарфізм (з удзелам унутрызямных тэмператур, ціску, флюідаў) і касмагенны (узнікае ў астраблемах пад уздзеяннем на пароды ўдарных хваляў пры падзенні буйных метэарытаў.

Рэгіянальна-метамарфічныя пароды ўтвараюць вялікія аб’ёмы, часта маюць сланцавую або слаістую структуру (напрыклад амфібаліты, крышталічныя сланцы, гнейсы). Кантактна-метамарфічныя пароды займаюць малыя аб’ёмы, фарміруюцца вакол магматычных цел, на невялікай глыбіні, пры лакальна высокіх тэмпературах.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Горныя пароды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Вельмі кароткія артыкулы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы да дапрацоўкі па геалогіі