wd wp Пошук:

Магматычныя горныя пароды

Граніт
Базальт

Магматычныя горныя пароды — горныя пароды, якія ўтварыліся з расплаўленай магмы пры яе зацвярдзенні і крышталізацыі.

У залежнасці ад умоў зацвярдзення магмы ў нетрах Зямлі або на яе паверхні адрозніваюць інтрузіўныя горныя пароды і эфузіўныя горныя пароды.

Сярод магматычных горных парод пераважаюць сілікаты. Па колькасці крэмнязёму (SiO2) яны падзяляюцца на кіслыя (>65 %, граніты, рыяліты, дацыты), сярэднія (55-65 %, гранітадыярытыы, дыярытыы, андэзіты), асноўныя (40-55 %, габра, базальты, піраксеніты) і ультраасноўныя (<40 %, дуніты, алівініты, перыдатыты).

Горныя пароды магматычнага паходжання складаюць асноўную частку аб’ёму зямной кары. Яны развіты ў складкавых абласцях, падмурку і чахле платформ, на шчытах, у сучасным акіяне.

З магматычнымі пародамі звязаны карысныя выкапні: медзь, волава, вальфрам, золата, плаціна, тытан, магній, нікель, хром, апатыты і інш. Магматычныя горныя пароды выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял (лабрадарыты, туфы і інш.), абразіўны і цеплаізаляцыйны (пемза, перліт), як сыравіна для вылучэння каштоўных кампанентаў.

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Горныя пароды
Катэгорыя·Вулканізм