wd wp Пошук:

Петралогія

Комплексная навука • Геалогія
Петралогія

Прадмет
вывучэння
Горная парода
Перыяд
зараджэння
канец XIX стагоддзя
Асноўныя
кірункі
Навука аб горных пародах

Петралогія (ад грэч.: πέτρος — камень) — навука, якая вывучае магматычныя і метамарфічныя горныя пароды, іх фізіка-хімічныя ўмовы ўтварэння, ступень змянення пад уплывам розных фактараў, заканамернасці размеркавання ў зямной кары, мантыі Зямлі і касмічным рэчыве. Сумежнай з петралогіяй навукай, накіраванай на вывучэнне структурна-тэкстурных асаблівасцей горных парод, іх класіфікацыяй, мінеральным складам і інш. з’яўляецца петраграфія.

Гісторыя

Развіццё петралогіі на Беларусі цесна перапляталася з літалагічнымі і мінералагічнымі даследваннямі; найчасцей яны праводзіліся ў комплексе.

У пачатку XX ст. П.М. Чырвінскі праводзіў мінералага-петраграфічнае вывучэнне метэарытаў, знойдзеных на Беларусі. У 1920-я г. з больш інтэнсіўным вывучэннем нетраў расшырыліся звесткі пра састаў асадкавых тоўшчаў, але іх петраграфічныя даследванні абмяжоўваліся ў асноўным макра- і мікраскапічным апісаннем структурна-тэкстурных асаблівасцей парод і мінералаў. Звесткі пра мінеральна-петралагічны і хімічны састаў антрапагенавых, мелавых і дэвонскіх глін, балотных руд, цэментавай сыравіны, фасфарытаўзмешчаны ў працах М.Ф. Бліадухо, Н.Ф. Дзенісюка, А.М. Жырмунскага, В.І. Маеўскага, С.С. Малярэвіча, Г.Ф. Мірчынка, А.М. Розіна, Б.К. Тарлецкага і іншых, а пра петраграфічныя асаблівасці мінеральных саставаў асобных тыпаў парод крышт. фундаменту – у Дз.М. Собалева.

У пасляваенныя гады падоўжаны і паглыблены петраграфічныя даследванні асадкавых, магматычных і метамарфічных парод платформавага чахла і крышт. фундаменту.

У 1950-52 Я.М. Махлін зрабіў дэталёвае петраграфічнае апісанне парод крышт. фундаменту, ускрытых свідравінамі ў Мінску, Пінску, Глушкавічах, Смілавічах. Сістэматычнае комплекснае мінерала-петраграфічнае даследванне геалагічных аб’ектаў пачалося з утварэннем у 1955 лабараторыі літалогіі ў Інстытуце геалагічных навук Акадэміі Навук Беларусі (з 1970 Беларускі Беларускі навукова-даследчы геолагаразведачныя інстытут Упраўленнягеалогіі СМ БССР). Пад кіраўніцтвам А.С. Махнача ў лабараторыі дэталёва даследваны пароды дэвонскага і каменавугальнага ўзросту з мэтай ацэнкі іх перспектыўнасці на нафту і каменны вугаль, дэвонскія асадкавыя і вулканагенныя адклады, пароды крышт. фундаменту. У 1957 пры Упраўленні СМ БССР створана мінералага-петраграфічная лабараторыя для аператыўнай апрацоўкі матэрыялаў геолага-здымачных і пошукава-разведачных экспедыцый і партый. З 1965 ва Упраўленні геалогіі пачаты тэматычныя мінерала-петраграфічныя даследванні, звязанныя з праблемай нафтагазаноснасці тэрыторыі Беларусі і вызначэннем перспектыў крышт. фундаменту і платформавага чахла на металёва карысныя выкапні.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Петралогія